1025-годдзе хрышчэння Русі

1025-годдзе хрышчэння Русі

krechenie1

З радасцю ў сэрцах прыхаджане Свята-Уведзенскага храма прынялі ў нядзелю ўдзел у хрэсным ходзе, прымеркаваным да важнай даты ў хрысціянскім жыцці — 1025-годдзя хрышчэння Русі. Асаблівую атмасферу стваралі не толькі харугвы, іконы, урачастыя спевы, але і перазвон, які ў гэты пагодлівы дзень, здавалася, быў асабліва пранікнёным.
Беражлівае захаванне традыцый, у тым ліку і рэлігійных, — якраз тое, што дазваляе адчуць сябе часткай свайго народа, тых людзей, якія на працягу стагоддзяў і тысячагоддзяў жылі на гэтай зямлі, паглыбіцца думкамі ў мінулае, усё больш выразна разумеючы пры гэтым сваё асабістае прызначэнне…
Сімвалічна, што ўвечары ў нядзелю якраз праз наш горад праходзіў ліцерны цягнік, на якім Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл ехаў з Кіева ў Мінск — Асіповіччына атрымала блаславенне. Дарэчы, на гэтым жа поездзе ў сталіцу нашай краіны была дастаўлена праваслаўная святыня — Х-падобны крыж, на якім, па паданні, прыняў пакутніц-кую смерць святы апостал Андрэй Первазванны. Рэліквія пастаянна захоўваецца ў саборы Патры на грэчаскім паўвостраве Пелапанес, у Мінску адразу яе даставілі ў храм святой Марыі Магдаліны.krechenie2

 

Да 2 жніўня Андрэеўскі крыж будзе знаходзіцца ў храме-помніку ў гонар Усіх Святых і ў памяць бязвінна забітых. Доступ да святыні кругласутачны.
Паўтары сотні нашых землякоў прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, якія праходзілі ў сталіцы ўчора.
Фота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 19 сентября для всех знаков Зодиака

19 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем