А вы знаете сколько тонн глазированных сырков в сутки изготавливает филиал «Осиповичский » ОАО «Бабушкина крынка»?

А вы знаете сколько тонн глазированных сырков в сутки изготавливает филиал «Осиповичский » ОАО «Бабушкина крынка»?

Зроблена ў Асіповічах

Трымаем марку!

Восем тон у суткі, а дакладней 177 тысяч 777 сыркоў тварожных глазураваных вырабляюць на філіяле “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка”

Дэсерт, вырабляемы з тварожнай масы і пакрыты шакаладнай глазурай, вядомы кожнаму. Зараз гэтыя маленькія смачныя брусочкі можна набыць у любой прадуктовай краме, а шырокі асартымент задаволіць густ самага капрызнага гурмана. І, канечне, заўсёды радуе ласуноў прадукцыя мясцовага малочнага перапрацоўшчыка.

— Пасля доўгіх пошукаў ідэальнага смаку мы ўсё ж такі спыніліся на класічных: ванілін, какава, згушчанае малако, какосавая стружка, мармелад і мак-разынкі-бісквіт, — расказвае намеснік дырэктара па вытворчасці і якасці Святлана Грэчная. — Таксама падабаецца пакупнікам і лінейка сыркоў LUXURY з палепшанымі спажывецкімі ўласцівасцямі.

Як даведаліся на прадпрыемстве, вытворчая магутнасць участка па вырабе сыркоў глазураваных — восем тон у суткі, а за месяц гэта 240 тон. Працуе тут больш за 40 чалавек. Прадукцыя карыстаецца попытам у Беларусі, пастаўляецца ва Украіну і дробнымі партыямі — у іншыя краіны ў мэтах пашырэння рынкаў збыту.

За мінулы год філіялам “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка” выраблена больш за дзве тысячы тон сыркоў, 100 тон мяккіх сыроў, амаль чатыры тысячы тон паўцвёрдых, у тым ліку 320 т фасаваных, 6,5 тысячы тон малака сухога абястлушчанага і сыроваткі малочнай сухой дэмінералізаванай.

Сёлета аб’ём вытворчасці сыроў фасаваных павялічыўся ў два разы, з’явіліся новыя рабочыя месцы, людзі працуюць у дзве змены. А гэта значыць, што ў прадукцыі прадпрыемства стала яшчэ больш прыхільнікаў.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 12 июня для всех знаков Зодиака

12 июня 2026
Читать новость
Власть

Из фонда Президента выделено более 3,6 млн рублей на реставрацию храмов в Жировичах и Будславе

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Рекламная игра «Раёнку чытаеш — карысць маеш»

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Запуск дрона

11 июня 2026
Читать новость
Профилактика

Новые штрафы за нарушение правил пересечения железнодорожных путей

11 июня 2026
Читать новость
Власть

Руководство министерств, СМИ, местной вертикали и посольств. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

11 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем