Бытовое обслуживание на Осиповщине

Усе хочуць жыць камфортна

З цягам часу ўсё больш прадпрымальнікаў прапануе насельніцтву паслугі па рамонце складанай бытавой тэхнікі, нямала з’явілася прыватных цырульняў, абутковых майстэрань. Але гэта больш датычыць гарадоў. Для вясковых жа жыхароў па-ранейшаму актуальнымі застаюцца комплексна-прыёмныя пункты. Хаця, як паведамілі ў камбінаце бытавога абслугоўвання, з-за зніжэння плацежаздольнасці жыхароў сяла, а яшчэ па прычыне паступовага павелічэння сярэдняга ўзросту сельскага насельніцтва паслуг яно спажывае значна менш, чым раней.

І тым не менш зараз на раёне функцыянуе восем КПП і Дом быту. Большасць паслуг, прадастаўляемых і 10, і 20 гадоў таму, прапаноўваюцца і сёння. Гэта датычыць пашыву і рамонту адзення і трыкатажных вырабаў, рамонту абутку. Прадастаўляюцца паслугі па пранні і хімчыстцы, цырульныя, рытуальныя. А вось з электраабсталявання бытавікі прымаюць у рамонт зараз толькі тэлевізары, са ўсёй астатняй тэхнікай звяртацца трэба да прыватных майстроў.

Калі прааналізаваць аб’ём паслуг, прадастаўленых за два прайшоўшыя гады, то ў мінулым ён склаў 100,8%. Гэта значыць, не паменеў, што ўжо сведчыць пра станоўчы вынік. Па-ранейшаму ў ліку лепшых застаюцца Дом быту рабочага пасёлка Ялізава (загадчык Анастасія Дзяржынская) і КПП аграгарадка Дрычын (Святлана Бандарэнка).

Даволі запатрабаванай з’яўляецца аквачыстка падушак і іншыя паслугі хімчысткі і мыцця. Аб’ём работ па гэтым кірунку летась склаў 130%. У Дараганаве і Ялізаве працуюць пункты самаабслугоўвання, дзе можна памыць бялізну, коўдры, дываны, верхняе  адзенне. Пастаянна здаюць у мыццё пасцельную бялізну і тры бальніцы, а таксама дзіцячыя сады, размешчаныя на раёне. Нярэдка звяртаюцца вяскоўцы і з заказамі па рамонце вопраткі. Напрыклад, у Дараганаўскім КПП пашывам і рамонтам займаецца Вікторыя Паходава, у Свіслацкім — Наталля Гурэцкая, шмат кліентаў па гэтым відзе паслуг і сярод ялізаўчан. Найбольш заказаў бытавікі атрымоўваюць у летні час, калі населеныя пункты прымаюць наплыў дачнікаў, ды і мясцовыя жыхары праводзяць генеральныя ўборкі.

А яшчэ вяскоўцы ахвотна набываюць пасцельную бялізну, пледы, камізэлькі, паліто і курткі, спартыўныя касцюмы, футболкі і сукенкі асіповіцкага пашыву, бо ўстанова бытавога абслугоўвання ў большасці населеных пунктаў — адзінае месца, дзе можна купіць тэкстыльныя вырабы. І, безумоўна, рытуальныя паслугі таксама заўсёды карыстаюцца попытам, бо без іх, на жаль, нельга абысціся нідзе. Бытавікі прадаюць вянкі, кошыкі, крыжы, труны. Можна ў іх заказаць і помнікі, агароджы.

Без цырульніка таксама не абходзяцца ні маладыя, ні пенсіянеры. Работнікі камбіната бытавога абслугоўвання прымаюць заяўкі на стрыжку, завіўку, афарбоўку валасоў, і калі жадаючых назбіраецца шмат, спецыяліст выязджае на КПП, каб зрабіць людзей прыгожымі. З удзячнасцю адгукаюцца кліенты аб рабоце майстроў Алены Гаўрусёнак і Ірыны Чыжанок, якія іх пастаянна абслугоў-ваюць.

Якія б пераўтварэнні ні адбываліся на прадпрыемстве, яго паслугі не страцяць сваёй папулярнасці, бо чалавек заўсёды жадае камфорту, а яго стварэнне — поле дзейнасці бытавой службы.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем