Акция «Наши дети» завершилась на Осиповщине

Свята завяршылася, клопат працягваецца

Цэлы месяц доўжылася маштабная дабрачынная акцыя ”Нашы дзеці”, у рамках якой прадстаўнікі органаў кіравання, грамадскіх арганізацый, валанцёры наведвалі дзіцячыя і сацыяльныя ўстановы, дамы сямейнага тыпу, апякунскія сем’і, бальніцы, каб падтрымаць дзяцей і іншыя ўразлівыя групы насельніцтва, падарыць ім станоўчыя эмоцыі.

На мінулым тыдні прагучалі заключныя акорды гэтай акцыі. Так, госці з 465 ракетнай брыгады па старой добрай традыцыі наведалі дзіцячы сацыяльны прытулак. Яго выхаванцы падрыхтавалі святочную навагоднюю праграму і з задавальненнем расказвалі вершы, вадзілі карагоды. Камандзір брыгады палкоўнік Андрэй Кірдзюк і намеснік камандзіра па ідэалагічнай рабоце падпалкоўнік Аляксандр Аўдзей ад імя ўсяго асабовага складу па-віншавалі рабят з Калядамі і ўручылі падарункі.

У гасцях у выхаванцаў спецшколы-інтэрната пабывалі іх шэфы і сябры — прадстаўнікі ЗТАА “Кровельный завод ТехноНИКОЛЬ”. Яны аказваюць дапамогу ўстанове круглы год, пастаянна дораць увагу дзецям. Рабяты заўсёды рады гасцям і падарункам, якімі іх пацешылі і на гэты раз. Юныя сябры ў сваю чаргу падарылі шэфам сувеніры, якія вырабілі сваімі рукамі. Абодва бакі засталіся задаволены сустрэчай.

Асіпаўчане Дар’я і Арцём Замуліны з дапамогай бацькоў напісалі пісьмо Дзеду Марозу, у якім прасілі ляснога чараўніка прынесці ім цацкі, пра якія даўно марылі. Фонд міру дапамог ажыццявіць мару рабят. Сакратар райарганізацыі гэтага грамадскага аб’яднання Таццяна Пахоменка разам з Дзедам Марозам і Снягуркай наведалі дзяцей і іх тату Сяргея. Матуля Ірына зараз знаходзіцца ў бальніцы: у сям’і чакаецца папаўненне, а таму гэты год прыгатаваў для рабят не адзіны цуд.

Няхай жа 2022 год стане запамінальным для ўсіх дзяцей: прыемнымі навінамі, радаснымі сустрэчамі, выкананнем задуманага і новымі добрымі сябрамі.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость