Тыдзень да “тэлелiчбы”

Тыдзень да “тэлелiчбы”

textmeta_01_src

23 ліпеня пад началам намесніка старшыні райвыканкама Аляксандра Шаўлюгі прайшла нарада, на якой абмяркоўваліся апошнія крокі пераводу эфірнага тэлевяшчання на тэрыторыі Асіповіцкага раёна ў лічбавы фармат.
У нарадзе прынялі ўдзел дырэктар РУП “Беларускі радыётэлевізійны перадаючы цэнтр” Андрэй Кудырка і кіраўнік філіяла “Магілёўскі абласны вузел радыёвяшчання і тэлебачання” РУП “БРТПЦ” Iван Кароткін. Прадстаўнікі дзяржаўнай тэлерадыёкарпарацыі нагадалі прысутным, што Асіповіччына стала пілотным праектам у пераходзе на лічбавае тэлевяшчанне па вельмі слушнай прычыне: менавіта на тэрыторыі нашага раёна гэтую тэхнічна і псіхалагічна няпростую справу можна ажыццявіць найбольш мяккім спосабам. Пасля пераключэння мясцовага рэтранслятара ў лічбавы рэжым, звыклы — аналагавы — сігнал можна будзе пэўны час прымаць з Бабруйска і Мінска.
Паступовы шлях уводу “тэлелічбы” дасць магчымасць без спеху вырашыць усе праблемы, якія могуць узнікнуць пры пераходзе масавай аўдыторыі тэлегледачоў на прыём у нязвыклым для многіх фармаце вяшчання.
Што ж тычыцца магчымых праблем пераходнага перыяду, то іх грунтоўна прааналізаваў галоўны інжынер ААТ “Спутник-ТВ” Iгар Кулік. На думку спецыяліста, яны дзеляцца на дзве групы.
Першая — інфармацыйныя. Частка асіповіцкіх тэлегледачоў дагэтуль не цалкам разумее, што будзе пасля 1 жніўня. Асабліва гэта тычыцца абанентаў сеткі кабельнага тэлебачання, якія чамусьці лічаць, што з пераходам эфірнага вяшчання на “лічбу” кабельнае тэлебачанне спыніць работу. На самой справе “Спутник-ТВ” працягне вяшчанне ў існуючым сёння — аналагавым — фармаце, а прыблізна напрыканцы гэтага года паралельна ўключыць пакет лічбавых каналаў. Праўда, пакуль па кабельных сетках не плануецца весці вяшчанне ў HD-якасці (з павышанай якасцю відэасігналу).
Дастаткова многа тэлегледачоў з вёсак, пераважна гэта людзі сталага ўзросту, не маюць неабходных тэхнічных ведаў, каб правільна выбраць абсталяванне для прыёму лічбавага тэлесігналу, самастойна яго падключыць і наладзіць. Дапамагчы ім у гэтым павінны гандлёвыя арганізацыі, якія могуць самастойна правесці настройку прыёмнага абсталявання на частоты асіповіцкага тэлерэтранслятара.
Другое патэнцыяльна “вузкае” месца — матэрыяльнае забеспячэнне. Неабходна, каб у гандлёвых арганізацыях быў створаны належны запас прыёмнага абсталявання, антэн, антэнных і іншых кабеляў, неабходных для адаптацыі аналагавых тэлевізараў пад работу з “тэлелічбай”. I што немалаважна — гэтае абсталяванне гандлёвыя арганізацыі павінны абавязкова правяраць, каб перадаваць яго пакупнікам гарантавана прыдатным да эксплуатацыі.
Падводзячы вынікі нарады, Аляксандр Шаўлюга заклікаў прысутных, і ў першую чаргу — прадстаўнікоў гандлёвых арганізацый і структур, якія прадстаўляюць інтарэсы пенсіянераў ды малазабяспечаных землякоў — удумліва аднесціся да атрыманых звестак і выпрацаваць стратэгіі дзеяння, якія б дазволілі максімальна нейтралізаваць усе магчымыя цяжкасці, каб скончыць пераход на эфірную “тэлелічбу” хутка і эфектыўна.

Последние новости

Общество

Программа мероприятий республиканского праздника “Купалье” (“Александрия собирает друзей”). Агрогородок Александрия Шкловского района Могилёвской области

3 июля 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Неожиданный “Багратион”

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Поздравление осиповчан с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 3 июля для всех знаков зодиака

3 июля 2025
Читать новость
Общество

ФК “Осиповичи” — ФК “Локомотив” — 1:1

2 июля 2025
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет турнир по быстрым шахматам, посвященный Дню Независимости Республики Беларусь

2 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем