Династией врачей Дубовиков гордятся на Осиповщине

Династией врачей Дубовиков гордятся на Осиповщине

Выбралі самую высакародную прафесію

Ніну Георгіеўну і Георгія Віктаравіча Дубовікаў на Асіповіччыне добра ведаюць. Многіх прынялі на свет рукі гэтай цудоўнай жанчыны, а пра прыгожую ўсмешку землякоў клапаціўся яе муж.

Заснавальнікамі медыцынскай дынастыі можна лічыць  Георгія Канстанцінавіча і Соф’ю Мітрафанаўну Пісарэнкаў — урачоў-франтавікоў, якія пачалі сваю кар’еру пад свіст куль і грохат узрываў. Георгій Канстанцінавіч сустрэў вайну 20-гадовым юнаком. Ваяваў да 1945 года, дайшоў да Германіі. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі і Айчыннай вайны I ступені, а таксама медалямі. Пасля вайны доўгі час жыў у Расіі. А з 1959 года на працягу 17 гадоў працаваў урачом чыгуначнай бальніцы нашага горада, узначальваў яе. Затым паехаў у Добруш і да 75 гадоў лячыў рабочых папяровай фабрыкі. Яго браты Канстанцін і Дзмітрый таксама атрымалі медыцынскія прафесіі. Канстанцін загінуў пад Смаленскам. Дзмітрый займаўся навукай, вывучаў хваробы вачэй. Сталі афтальмолагамі і яго дзеці Канстанцін і Алена.

Соф’я Мітрафанаўна перад вайной скончыла фельчарскую школу ў Бабруйску і паехала ў Маларыту Брэсцкай вобласці. Там яе і застала вайна. Дзяўчына адразу ўступіла ў дзеючую армію. Пасля вайны разам з мужам працавала ў Расіі, а потым у чыгуначнай бальніцы нашага горада.

Іх дачка Ніна Георгіеўна Дубовік (Пісарэнка) нарадзілася ў час вайны. Перад вачамі заўсёды быў прыклад бацькоў, таму іншай прафесіі і не ўяўляла. Атрымаўшы дыплом, дзяўчына адправілася па размеркаванні ў райцэнтр Тарапец Калінінскай вобласці. У 1972 годзе пераехала ў Асіповічы. Працавала ўрачом, загадчыкам акушэрска-гінекалагічнага аддзялення райбальніцы, намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскай   частцы. Выбіралася старшынёй прафкама, дэпутатам абласнога Савета. Заўсёды імкнулася да ўдасканалення дзейнасці медустановы, укаранення новых метадаў. За перыяд яе работы было адкрыта рэанімацыйна-анестэзіялагічнае аддзяленне, сталі рабіць фібрагастрадуадэнаскапію, ультрагукавое даследаванне.

Жыццёвы і прафесійны шлях яе мужа Георгія Віктаравіча Дубовіка пасля лёсавызначальнай сустрэчы праходзіў у тых жа месцах. Толькі працаваў ён зубным урачом, узначальваў артапедычнае аддзяленне стаматалагічнай паліклінікі. Акрамя бацькі, стаматалогіяй займаюцца дачка Алена Георгіеўна і нявестка Марына Уладзіміраўна.

Сын Георгія Канстанцінавіча і Соф’і Мітрафанаўны Канстанцін Георгіевіч Пісарэнка падтрымаў сваіх родных і таксама выбраў медыцынскую спецыяльнасць. Урач-афтальмолаг. Быў начальнікам Цэнтральнай медыка-санітарнай часці № 21 федэральнага медыка-біялагічнага агенцтва г. Электрасталь. Яго жонка — практыкуючы псіхатэрапеўт, дачка — таксама доктар.

Працягнуў агульную справу і сын Георгія і Ніны Аляксандр Георгіевіч Дубовік. Атрымаўшы адукацыю, служыў урачом у адной з ваенных часцей Расіі, потым працаваў лор-урачом  Асіповіцкай паліклінікі, педыятрам дзіцячага санаторыя “Свіслач”. З 1994 па 2004 г. — намеснік галоўнага ўрача па медэкспертызе і рэабілітацыі ТМА, намеснік галоўнага ўрача па паліклінічным абслугоўванні насельніцтва ЦРБ, потым урач ультрагукавой дыягностыкі медцэнтра.

Цяжка пералічыць усіх прадстаўнікоў гэтай шматлікай дынастыі, але і той колькасці, якую назвала, дастаткова, каб пераканацца, што дзякуючы гэтай шматлікай сям’і нямала землякоў і жыхароў іншых рэгіёнаў змаглі паправіць здароўе — а гэта самая вялікая каштоўнасць для кожнага чалавека.

Зінаіда Пацкевіч,старшыня савета ветэранаў ЦРБ.

Последние новости

Общество

Жыхароў аграгарадка Ясень абслугоўвае магазін Глускага адасобленага структурнага падраздзялення Клічаўскага райста

27 июля 2025
Читать новость
Общество

По данным Главного статистического управления Могилёвской области, розничный товарооборот Осиповичского района в I полугодии составил 181,5 млн руб

27 июля 2025
Читать новость
Общество

В “Белбланкавыде” всегда подберут желаемое

27 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем