Мясцовыя навіны

Мясцовыя навіны

NOVOCTI 09

Дэбют НЕ РАСЧАРАВАЎ
З 18 па 21 ліпеня ў Ніжнім Ноўгарадзе праходзілі юнацкія спаборніцтвы Расійскай Федэрацыі па акадэмічным веславанні.
Гэты спартыўны фэст стаў удалай нагодай для рэкламнай “раскруткі” перспектыўнай прадукцыі ААТ “АЗАА”. Непасрэдна ў гонках прымалі ўдзел адна-, двух- і чатырохмесныя лодкі, экіпажы якіх выступілі вельмі паспяхова: першы стаў шостым у агульным заліку, другі заняў першае месца ў адным з этапаў, трэці атрымаў бронзавы медаль.
Па агульным меркаванні саміх весляроў і расійскіх спартыўных спецыялістаў, асіповіцкія лодкі для акадэмічнага веславання выдзяляюцца на фоне канкурэнтаў выдатнай якасцю вырабу, добрымі гідрадынамічнымі паказчыкамі і, да таго ж, вельмі прымальным коштам.
Таксама з інтарэсам аднесліся расіяне і да іншых прадстаўленых аўтазавадчанамі плаўсродкаў — каноэ і байдарак.
Доказам таго, што інтарэс расіян можа перарасці ў канкрэтныя дзелавыя сувязі, стаў продаж чатырохмеснай лодкі, якая перайшла да новага гаспадара адразу пасля заканчэння ўзгаданых спаборніцтваў. На сёння на завод ужо паступіла каля дзесяці заявак ад спартыўных устаноў і фізічных асоб з Расійскай Федэрацыі на набыццё спартыўных лодак. Зараз вядуцца перамовы па ўзгадненні ўмоў кантрактаў і ў першую чаргу — тэрмінаў паставак гатовай прадукцыі. У год АЗАА здольна выпускаць 160-200 гоначных плаўсродкаў, прычым практычна ўсе яны пакуль ідуць на ўмацаванне матэрыяльнай базы айчыннага вяслярнага спорту.
Прынамсі, аб складанасці вытворчасці сучасных “водных балідаў” сведчыць іх кошт: ад 38 мільёнаў за акадэмічную “адзіночку” да 100 — за “чацвёрку”. I гэта ў базавай — мінімальнай — камплектацыі!

Выступілі цудоўна
У Польшчы нядаўна прайшоў Міжнародны фестываль “Песні бацькоў”, у якім прыняла ўдзел і асіповіцкая “Люлечка”. Кіруе гэтым калектывам Наталля Андрушкевіч.
Нашы артысты вазілі ў суседнюю краіну канцэртную праграму на 40 хвілін, складзеную з твораў беларускай фальклорнай музыкі. Канцэрты давалі ў многіх гарадах. З міжнароднага фэсту вярнуліся з дыпломамі і масай станоўчых уражанняў.

Последние новости

80 лет Великой Победе

Неожиданный “Багратион”

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Поздравление осиповчан с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 3 июля для всех знаков зодиака

3 июля 2025
Читать новость
Общество

ФК “Осиповичи” — ФК “Локомотив” — 1:1

2 июля 2025
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет турнир по быстрым шахматам, посвященный Дню Независимости Республики Беларусь

2 июля 2025
Читать новость
Общество

График приема граждан и юридических лиц начальниками управлений и отделов Осиповичского райисполкома по субботам в июле

2 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем