Спрыяльнага надвор’я!

Спрыяльнага надвор’я!

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

“У бліжэйшыя дні чакаецца сонечнае надвор’е”. Такі прагноз, аказваецца, можа парадаваць не толькі тых, у каго якраз час чарговага працоўнага адпачынку, але яшчэ ў большай ступені — хлебаробаў. Бо, мабыць, няма нічога горшага, чым проста чакаць пасля дажджу, калі будзе магчымасць выйсці з камбайнам на саспелую ніву. І ўсе тыя цяжкасці гарачай пары ў параўнанні з гэтымі хвілінамі і гадзінамі становяцца ўжо не такімі важнымі. Галоўнае — своечасова і якасна ўбраць хлеб, а адпачыць можна і потым. Ды і які можа быць адпачынак, калі кліча налітае калоссе?
Менавіта такой думкі прытрымліваюцца механізатары філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына”. Сёлета ў гаспадарцы на жніве працуе 9 экіпажаў. З рапсам ужо справіліся, яго тут было 115 гектараў. Дарэчы, культура не падвяла: кожны гектар урадзіў па 27 цэнтнераў. У бліжэйшы час “белшынаўцам” прадстаіць упарадкаваць яшчэ каля паўтары тысячы гектараў збожжа, а ўсяго ж зерневы клін тут займае 1.883 га.
Першым пачалі ўбіраць жыта, потым — пшаніцу. Так як работа да гэтага часу нярэдка перапынялася дажджамі, пакуль складана штосьці канкрэтнае прагназаваць, аднак некаторыя лічбы можна ўжо агучыць. Як паведаміў галоўны аграном філіяла Юрый Сычэвіч, на ўчарашнюю раніцу ўраджайнасць зерневых склала 28,3 цэнтнера на круг. Натуральна, гэтая лічба будзе большай, таму што спачатку тэхніка пайшла на самыя праблемныя ўчасткі. Пры добрым жа раскладзе тыдні за два гаспадарка справіцца са жнівом.
Адзін з механізатараў, які зараз шчыруе на нівах “Белшыны-агра” — Сяргей КУПРЭЕЎ (на здымку). У хлебаробскай справе ён не навічок: некалькі сезонаў працаваў на “Доне”, 9 гадоў убіраў зерне на “сямёрцы”. Так як Сяргей Аляксандравіч у адносінах з трактарамі-камбайнамі зарэкамендаваў сябе добрым гаспадаром, сёлета было вырашана даручыць яму новы КЗС-1218 “Палессе”. “Безумоўна, новая тэхніка — дадатковыя магчымасці. Яшчэ толькі пачатак жніва, а намалаціў я амаль столькі, колькі летась за ўвесь сезон”, — падзяліўся разважаннямі старшы камбайнер Купрэеў. Ён, дарэчы, робіць разам з памочнікам Дзянісам Цяцерыным. Альянс склаўся ўдалы, экіпаж лідзіруе ў гаспадарцы.
Валянціна КОРБАЛЬ.
Фота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Общество

Масленица-2026: народные приметы и поверья на неделю с 16 по 22 февраля

16 февраля 2026
Читать новость
Благоустройство

«Работы не пачаты край!»: трактарыст Аляксандр Скала аб тым, як змяняюцца яго задачы па сезонах

16 февраля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларуси и России нельзя потерять единое Отечество от Бреста до Владивостока

16 февраля 2026
Читать новость
Профилактика

Осторожно — переезд!

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Как в ОАО «ВязовницаАгро» поддерживают коллективный дух: от автопробегов до «Властелина села»

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Синоптики предупреждают: на неделе в Беларуси похолодает до -17

16 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем