Земляки получили подарки от редакции АК

Земляки получили подарки от редакции АК

НЯХАЙ НАВІНЫ БУДУЦЬ ДОБРЫМІ!

Рэдакцыя раённай газеты заўсёды з павагай ставіцца да сваіх падпісчыкаў. З цікавасцю чытаем лісты, выслухоўваем прапановы і пажаданні, ахвотна расказваем на старонках газеты пра вашы працоўныя дасягненні, асабістыя знаходкі, сямейнае жыццё і карысныя захапленні. І стараемся прыемна парадаваць не толькі навінамі і цікавымі публікацыямі, але і падарункамі. Напрыклад, 17 снежня ў час перадсвяточнага кірмашу на цэнтральнай плошчы горада два дзясяткі падпісчыкаў, якія выпісалі у гэты дзень”Асіповіцкі край”, атрымалі сувеніры.

А 18 снежня прайшоў Дзень падпісчыка, у якім былі задзейнічаны ўсе аддзяленні сувязі раёна. У гэты дзень падпіску на газету аформілі 112 землякоў, сярод якіх было разыграна 40 купонаў на бясплатную аб’яву любога зместу (віншаванне, падзяка, купля-продаж і г.д.), якую можна будзе размясціць у раёнцы на працягу першага паўгоддзя. Поўны спіс выйграўшых размешчаны на сайце раённай газеты.

А ўладара галоўнага прыза — міксера — вызначыў камп’ютар. Ім стаў асіпаўчанін Раман Шкурын. Ён заўсёды з інтарэсам адкрывае свежы нумар газеты, бо ведае: на яе старонках рэгулярна асвятляецца работа УКП ЖКГ, дзе ён працуе майстрам.

Дарэчы, на гэты раз рэдакцыя прапанавала работнікам Ялізаўскага і Цэльскага паштовых аддзяленняў дадаткова правесці розыгрыш прызоў сярод сваіх падпісчыкаў, а пераможцаў заахвоціла. Прыемна, што ў Ялізаве падарунак атрымаў наш надзейны чытач з амаль паўвекавым стажам сяброўства з газетай педагог мясцовай школы Аляксандр Быкаў. У Цэлі пераможцай стаў Альберт Торапаў, які таксама заўсёды цікавіцца навінамі раёна і краіны, а яшчэ ведае, як стварыць людзям добры настрой, бо працуе ва ўстанове культуры. Цікавая інфармацыя: у Цэлі, насельніцтва якой налічвае 816 чалавек, падпіска на першы квартал — 51 экзэмпляр, што складае 145 % да плана. У Ялізаве на студзень выпісана 42 экзэмпляры, а гэта на 5 экзэмпляраў больш, чым раней. Але ў адносінах да агульнай колькасці пражываючых працэнт падпісчыкаў раённай газеты  складае толькі 1,68. Спадзяёмся, што пасялкоўцы ў далейшым усё-такі зацікавяцца навінамі раёна.

Падпіска на студзень скончылася. Але можна  падпісацца на наступныя месяцы. Верым, што наша з вамі сяброўства працягнецца, а новым таварышам будзем заўсёды рады.

Последние новости

Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дополнительное образование в Осиповичах: актуальный список кружков для детей

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем