Свислочская средняя школа представила макет сожженной деревни Сторонка

Свислочская средняя школа представила макет сожженной деревни Сторонка

Вогненная Старонка

Праект Свіслацкай сярэдняй школы завяршае цыкл публікацый «АК» пра работы школ-удзельніц патрыятычнай акцыі па стварэнні макетаў спаленых вёсак.

Свіслацкія вучні займаліся вывучэннем гісторыі вёскі Старонка, якая знаходзілася ў Карытненскім сельскім Савеце. Па даным кнігі “Памяць”, па стане на 1940 год у населеным пункце налічвалася 36 двароў і 168 жыхароў. У 1943 годзе карнікі спалілі вёску разам са 101 чалавекам.

Аднак можна знайсці іншую інфармацыю. Так, на помніку, усталяваным на былым месцы Старонкі, датай знішчэння значыцца жнівень 1943 года. Разам з тым рэспубліканская база даных “Спаленыя вёскі” падае яшчэ адну дату — 5 ліпеня, і большую колькасць двароў — 38.

— І гэта не ўсе загадкі, з якімі нам прыйшлося сутыкнуцца, — расказвае адзін з кіраўнікоў праекта “Вёска Старонка”, настаўнік гісторыі Марына Пятрова. — З рэсурсу “Электронная кніга “Памяць. Асіповіцкі раён” даведаліся, што паводле дакумента, дзе прыведзены паказанні сведкімясцовага жыхара, у полымі загінулі толькі чатыры чалавекі. Астатніх немцы пагналі ў канцлагер. Таксама ёсць яшчэ адзін пункт гледжання і на дату знішчэння паселішча. Бабруйскі краязнаўца Ірына Шымчык у сваіх артыкулахВёскі, якіх больш няма” іБылая вёска Белыя (Белае)”, апублікаваных на старонках глускай раённай газетыРадзіма” і інтэрнэтпартале bobr.by, апісвае, як вёска Старонка Асіповіцкага раёна была спалена разам з некалькімі вёскамі Глушчыны ў студзені 1943 года.

Калі гаварыць непасрэдна пра макет населенага пункта, то ствараўся ён такім чынам, каб дакладна паказаць, як размяшчалася трыццаць восем двароў, абазначыць рэльеф мясцовасці, улічваючы тое, што Старонка складалася з некалькіх асобных хутароў, паміж якімі не было аніякіх дарог. Над гэтым разам з вучнямі працаваў кіраўнік па ваеннапатрыятычным выхаванні Мікалай Фралоў. У якасці матэрыялаў выкарыстоўваліся дрэва, папера, паралон. Школьнікі ўручную размалёўвалі ўсе аб’екты. Трэба адзначыць, што падобныя мерапрыемствы карысныя як для дзяцей, так і для настаўнікаў. Хлопцы і дзяўчаты вучацца знаходзіць інфармацыю і прадуктыўна карыстацца ёй, працаваць у камандзе, размяркоўваць задачы, а педагогі набываюць магчымасць для выяўлення таленавітых асоб.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость