В Осиповичах новый председатель районного объединения профсоюзов

В Осиповичах новый председатель районного объединения профсоюзов

Прафсаюзнае жыццё

Новы старт

У мінулую пятніцу адбылося пасяджэнне Асіповіцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў з удзелам намеснікаў старшынь Магілёўскага абласнога прафсаюзнага аб’яднання Таццяны Марачковай і Асіповіцкага райвыканкама Ганны Землянухінай.

Галоўным на парадку дня стала абранне кіраўніка райаб’яднання, ім стаў Дзмітрый Кулік. Раней ён займаў пасаду галоўнага спецыяліста аддзела эканомікі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама. Прадстаўляючы кандыдатуру Дзмітрыя Уладзіслававіча, Таццяна Марачкава адзначыла шэраг станоўчых якасцей новага лідара і выказала надзею, што добрыя традыцыі прафсаюзнага руху не толькі захаваюцца, але і будуць развівацца згодна з патрабаваннямі часу.

Знаёмцеся

Старшыня Асіповіцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Дзмітрый КУЛIК

Нарадзіўся 8 верасня 1987 года ў вёсцы Марахорава Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Калі атрымаў сярэднюю адукацыю, паступіў у Белдзяржсельгасакадэмію на аграэкалагіч-ны факультэт. Пасля заканчэння ВНУ накіраваўся па размеркаванні ў СГК «Ляскавічы» ДПУ «Нацыянальны парк «Прыпяцкі». Потым былі Петрыкаўскія аграхімічны аддзел і насенная інспекцыя. У апошняй працаваў дзяржінспектарам, намеснікам начальніка. Далей — пераезд у Асіповічы. Iнжынер па ахове навакольнага асяроддзя на ААТ «АЗАА», затым першы намеснік старшыні райспажыўтаварыства. З 2015 па 2019 год — начальнік Асіповіцкай райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Апошняе месца працы — аддзел эканомікі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама. 17 снежня Дзмітрый Уладзіслававіч узначаліў раённае аб’яднанне прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі.

Частая перамена пасад не перашкодзіла ўдасканаленню навыкаў і атрыманню новых ведаў. У 2010 годзе паступіў у Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажыўкааперацыі. Праз год пасля заканчэння асноўнага курса навучання — магістратура, у 2015 годзе — ступень магістра эканомікі і кіравання.

Як кіраўнік будзе будаваць сваю дзейнасць?

— Кардынальна штосьці мяняць не планую, — кажа Дзмітрый Уладзіслававіч. — Работа аб’яднання ўжо аптымальна наладжана. Аднак з мэтай паскарэння і аптымізацыі дзейнасці будзем больш шырока выкарыстоўваць сучасныя тэхналогіі абмену інфармацыяй.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем