Важная справа

Важная справа

istoria3[1]

Уладзімір Рашэтнікаў ведае пра лес многае. Амаль усё жыццё працуе ў ДЛГУ “Жорнаўская эксперыментальная база Iнстытута лесу НАН Беларусі”. Установа займаецца доследна-вытворчымі праверкамі і ўкараненнем навуковых распрацовак, правядзеннем даследчых работ і практычных семінараў, а таксама вядзеннем лясной гаспадаркі. За што адказвае непасрэдна? Пасада намесніка дырэктара па навуковай рабоце гаворыць сама за сябе. I размаўляць цікава з Уладзімірам Фёдаравічам.
Навуковая работа праводзіцца на базе з самага яе станаўлення — з 1924 года. Рашэтнікаў ведае і ўсіх вучоных папярэднікаў, і іх напрацоўкі. Зрэшты, тут заўсёды так было: навукоўцы бралі за аснову назіранні старэйшых калег і працягвалі даследаваць праблему, рабіць адпаведная вывады. Нямала карысных рэкамендацый атрымалі лясныя гаспадаркі ад нашай базы. Напрыклад, цяпер часта замест звычайнай яліны садзяць лістоўніцу еўрапейскую. У краіне ёю занята каля 1.000 гектараў. Чым падабаецца гэты від? Усё проста: драўніна больш каштоўная, чым звыклыя сасна і яліна, да таго ж паспявае хутчэй. Таксама лістоўніцу вырошчваюць як дэкаратыўную пароду. Доўгі час лічылася, што дрэва не прыстасавана да кліматычных умоў Беларусі, але на падставе даследаванняў, распачатых Робертам Брутанам у 1908 годзе і працягнутых жорнаўскімі навукоўцамі, у тым ліку і Рашэтнікавым, гэта меркаванне было абвергнута. Аказалася, што лістоўніца еўрапейская не любіць вільготныя глебы, а вось святла і прасторы патрабуе шмат. Пасадзіўшы расліну ў такім месцы, можна за адносна кароткі час сабраць добры ўраджай.
Сёння Уладзімір Фёдаравіч і яго каманда больш займаюцца распрацоўкай рэкамендацый, якія датычацца дуба. Ён, нягледзячы на магутнасць у сталым узросце, на самой справе ўразлівае дрэва. У першыя дзесяцігоддзі жыцця падгонныя пароды — вольха, асіна, бяроза і інш. — пры блізкім існаванні могуць загубіць суседа. На нашай базе праводзяцца доследы, якія дапамогуць у будучым “здружыць” канкурэнтаў. Напрыклад, ужо даказана, што дуб і сасна могуць нармальна развівацца, калі будуць расці не бліжэй 6 метраў адзін ад аднаго. I, канечне, чым старэйшы першы, тым больш у яго магчымасцей выжыць. Дарэчы, тут база прасунулася дастаткова далёка: Рашэтнікаў разам з калегай Хрысцінай Старажышынай атрымалі патэнт на спосаб стварэння дубова-ялінавых культур. А яшчэ дзяўчына пад кіраўніцтвам Уладзіміра Фёдаравіча абараніла дысертацыю ў гэтай галіне.
Зрэшты, намеснік дырэктара па навуковай рабоце ганарыцца сваім калектывам і гаворыць, што кожны ўкладае ў справу душу. Чаго б хацелася больш за ўсё? Кажуць, што лепшага фінансавання. Рашэтнікаў добра памятае савецкія часы: тады грошай выдзялялі больш, а пытанні вывучалі значна глыбей. Але ж было на базе і горш: у 90-я працаваць прыходзілася амаль без аплаты. Цяпер у асноўным зарабляюць тым, што ўдзельнічаюць у розных праграмах, за-ключаюць дагаворы з лясніцтвамі і г.д. Гэтага хапае, каб трымацца на плыву, праўда, падчас прыходзіцца цяжкавата. Але навукоўцы ведаюць, што нездарма стараюцца: іх імёны не раз успомняць паслядоўнікі. Прычым, не без удзячнасці…
Тамара ГОРЛАЧ.

Последние новости

Профилактика

Способы преодоления и лечения табачной зависимости

18 мая 2026
Читать новость
Профилактика

В период с 04 по 31 мая 2026 года на территории Могилевской области пройдут мероприятия в рамках республиканской информационно-образовательной антиникотиновой акции «Беларусь против табака»

18 мая 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на сегодня

18 мая 2026
Читать новость
Здоровье

Проблема сезона — клещи

17 мая 2026
Читать новость
Образование

Детский сад для малышей от года: какие учреждения в Осиповичах открывают группы и как подготовить ребёнка

17 мая 2026
Читать новость
Общество

«Письма в прошлое»: как в Осиповичах хранят имена героев

17 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем