Навіны раёна

Навіны раёна

NOVOCTI 09

Пачэсная ўзнагарода
У гэтыя дні па ўсёй постсавецкай прасторы адзначаецца 70-годдзе векапомнай Курскай бітвы. У Магілёўскім абласным Доме культуры нядаўна прайшло ўшанаванне ўдзельнікаў пераломнай у гісторыі Вялікай Айчыннай вайны падзеі.
На ўрачыстасць была запрошана і асіпаўчанка Алена Пятроўна Бусель, якая пайшла добраахвотніцай на фронт, выратавала і выхадзіла не аднаго параненага.
Усе ўдзельнікі сустрэчы атрымалі Падзячныя лісты Пасла Расійскай Федэрацыі Аляксандра Сурыкава і грашовыя прэміі, у гонар ветэранаў быў арганізаваны канцэрт.
ДынамічнаяТатарка
Па інфармацыі выканкама Татаркаўскага пассавета, за апошнія 2 гады колькасць пастаянна пражываючых тут працаздольных людзей зменшылася з 425 да 397 чалавек.
Скарачэнне памераў эканамічна актыўнай часткі насельніцтва адбылося не столькі з-за старэння пасялкоўцаў, колькі па прычыне перасялення моладзі ў райцэнтр, дзе яна пабудавала сабе жыллё. Значная колькасць татаркаўскіх жыхароў таксама знайшла сабе справу ў горадзе — пераважна на ААТ “АЗАА” і СЗАТ “АВЗ”.
Што ж тычыцца самага буйнога ў пасёлку работадаўцы — цэха здабычы і перапрацоўкі торфу Бабруйскіх цеплавых сетак, то тут працуе 47 мясцовых жыхароў, якія займаюць прыблізна палову агульнай колькасці рабочых месцаў. Астатнія вакансіі прыйшліся даспадобы работнікам з Бабруйска.
Відавочна, пасёлак Татарка сёння з’яўляецца прыкладам унутранай міграцыі працоўных рэсурсаў — працэсу, характэрнага для эканомікі большасці еўрапейскіх краін. Яго галоўны прынцып — калі побач няма работы, адпавядаючай патрабаванням чалавека ў плане заробку ці кваліфікацыі, ён мяняе месца жыхарства.

Последние новости

Профилактика

Осторожно — переезд!

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Как в ОАО «ВязовницаАгро» поддерживают коллективный дух: от автопробегов до «Властелина села»

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Синоптики предупреждают: на неделе в Беларуси похолодает до -17

16 февраля 2026
Читать новость
Профилактика

Как минимизировать риски для жизни и здоровья в период неустойчивых погодных условий

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

У сяброўстве з друкаваным словам

16 февраля 2026
Читать новость
Производство

Рентген для цистерн и ультразвук для швов. Репортаж из лаборатории неразрушающего контроля Осиповичского завода транспортного машиностроения

16 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем