Знакомьтесь: председатель Осиповичской районной организации Белорусского профсоюза работников образования и науки Марина Гиренко

Знакомьтесь: председатель Осиповичской районной организации Белорусского профсоюза работников образования и науки Марина Гиренко

Нарадзілася ў 1969 г. у горадзе Жабінка Брэсцкай вобласці. Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка, атрымаўшы спецыяльнасць настаўніка геаграфіі.

Працоўную дзейнасць пачала ў дзіцячым садку на малой радзіме. Потым была піянерважатай у школе, а затым прызначана загадчыкам аддзела райкама камсамола.

Разам з мужам-ваеннаслужачым у 1991 г. прыехала ў Асіповічы і працягнула работу ў райкаме камсамола, заняўшы пасаду другога сакратара. Пасля працавала намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце ў Татаркаўскай СШ. Наступным этапам дзейнасці стала работа сацыяльным педагогам, а затым настаўнікам геаграфіі ў гімназіі. Некалькі гадоў была намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Асіповіцкай спецшколы-інтэрната. У 2019 г. узначаліла Татаркаўскую СШ.

Новай старонкай у працоўнай біяграфіі Марыны Гірэнкі стала пасада старшыні Асіповіцкай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Марына Мікалаеўна будзе імкнуцца фарміраваць пазітыўны імідж грамадскага аб’яднання, папулярызаваць яго рух. Яна адзначае, што важнай задачай прафсаюза з’яўляецца стварэнне бяспечных умоў працы, прадастаўленне неабходных сацыяльных гарантый.

Дагэтуль жанчына шмат гадоў займалася грамадскай работай, узначальвала пярвічку гімназіі, была членам райкама прафсаюза.

Замужам. Мае двух дзяцей і ўнука. Любіць чытаць мастацкую літаратуру.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость