Школьники Осиповщины презентуют проект в рамках патриотической акции

Школьники Осиповщины презентуют проект в рамках патриотической акции

Чырвоныя макі Макаўя

Ганна САБЕЛА.

a.sabelo@gzt-akray.by

Тэма Вялікай Айчыннай вайны ніколі не страціць актуальнасці. Асабліва зараз, калі ўсё часцей праблемы вырашаюцца сілай і зброяй. Таму нездарма чарговы патрыятычны конкурс, у якім прапанавалі ўдзельнічаць школам раёна, накіраваны на раскрыццё гісторыі спаленых вёсак. Сёння гаворка пойдзе пра сумесны праект сярэдняй школы  № 3 і Лапіцкай сярэдняй школы, прысвечаны Макаўю.

Колішняя вёска Пагарэльскага сельсавета знаходзілася за 10 кіламетраў ад Лазовага і за сем — ад чыгуначнай станцыі Градзянка. У пачатку XX стагоддзя Макаўе ўяўляла сабой засценак Пагарэльскай воласці Ігуменскага павета, у якім на той час мелася сем гаспадарак і сорак жыхароў. На 1940 год налічвалася ўжо 44 двары і 175 чалавек насельніцтва. 9 студзеня 1943 года вёска была знішчана карнікамі разам з 257 жыхарамі Макаўя і навакольных населеных пунктаў.

Над конкурсным праектам з вучнямі 7-9 класаў працавалі настаўнік дапрызыўнай падрыхтоўкі Лапіцкай школы Юрый Сцяпанаў, які адказваў за падбор неабходнай інфармацыі, і настаўнік тэхнічнай працы СШ № 3, старшыня Асіповіцкай раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Юрый Корбан. Ён курыраваў непасрэдна стварэнне макета.

— Мы ўсё рабілі такім чынам, каб захаваць гістарычную даставернасць, — каменціруе Юрый Пятровіч. — Для гэтага прыйшлося рэалізаваць вялікую пошукавую работу Юрыю Аляксандравічу, які вывучаў архіўныя матэрыялы, ездзіў на месца, дзе знаходзілася Макаўе, падключыць знаёмых вайскоўцаў. Яны знайшлі тагачасную карту населенага пункта з абазначэннем усіх пабудоў. Таму тут можна ўбачыць падмуркі спаленых хат, кароўнікі суседняй фермы, дамы, дзе нават пасля знішчэння населенага пункта жылі немцы, і той самы недабудаваны зруб, куды зганялі людзей. Усё зроблена з прыродных матэрыялаў. На абазначаны ў палажэнні памер работы такая колькасць аб’ектаў не змясцілася, таму прыйшлося пайсці на хітрасць. З аднаго краю ўстанавілі люстэрка,  атрымаўшы такім чынам доўгую вуліцу, павялічаную колькасць дамоў і дадатковы аб’ём. Але, на мой погляд, якой бы ні была праца, з чаго б ні стваралася, яна абавязкова стане важнай часткай светапогляду падрастаючага пакалення і яго адносін да падзей мінулай вайны.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем