В Осиповичах установили памятник

В Осиповичах установили памятник

Ад удзячных патомкаў

18 лістапада адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнага знака ў гонар байцоў і камандзіраў 32 кавалерыйскай дывізіі, якія загінулі ў жніўні 1941 года.

Кампазіцыя, якая сімвалізуе гераізм і трагедыю абаронцаў Радзімы, усталявана на мемарыяльным комплексе на вуліцы Гармашава — побач з месцам, дзе мінулым летам адбылося перазахаванне 25 кавалерыстаў, чые астанкі былі знойдзены ў наваколлі вёскі Прудок.

Тое, што помнік не ўстаноўлены непасрэдна на брацкай магіле, сімвалічна: пошук на месцах, дзе кавалерысты вялі баі, будзе працягнуты, і ёсць надзея, што яшчэ не адзін невядомы салдат знойдзе тут апошні прытулак.

У цырымоніі, якая была прыўрочана да Дня ракетных войскаў і артылерыі, прынялі ўдзел старшыня райсавета дэпутатаў Сяргей Сувееў, начальнік РВіА Узброеных Сіл краіны генерал-маёр Генадзій Казлоўскі, камандны склад узброеных часцей Асіповіцкага гарнізона, прадстаўнікі грамадскасці, духавенства, актывісты мясцовай суполкі абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба “ВІККРУ”.

І канешне — ініцыятыўная група, дзякуючы намаганням якой памяць пра важны для нашай малой радзімы эпізод ваеннай гісторыі атрымала матэрыяльнае ўвасабленне. Гэта краязнаўца Юрый Абмоін і аўтар мастацкага праекта помніка Анатолій Маісееў. Таксама трэба ўзгадаць, што ўвасобіў у камні ідэі мастака прадпрымальнік Юрый Какора, а дапамог у арганізацыі мантажу знака камандзір 51 артбрыгады палкоўнік Аляксей Ратушны.

Стварэнне помніка героям-кавалерыстам стала прыкладам плённага ўзаемадзеяння мясцовай супольнасці з райвыканкамам, і яно будзе мець працяг: у планах добраўпарадкаванне тэрыторыі комплексу і яе азеляненне.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем