На Асіповіччыне пачаліся выпрабаванні 12-корпуснага плуга

На Асіповіччыне пачаліся выпрабаванні 12-корпуснага плуга

plug

На гэтым тыдні ў філіяле “Белшына-агра” ААТ “Белшына” пачаліся выпрабаванні 12-корпуснага плуга — інавацыйнай распрацоўкі Мінскага маторнага завода.
Патэнцыял сельгасмашыны ўнушае павагу: за заход яна здольна апрацоўваць паласу шырынёй 4,6 метра, а на ўзворванне аднаго гектара ёй патрэбна ўсяго 15 хвілін.
Зразумела, працаваць такі магутны плуг можа толькі з энерганасычаным трактарам. Прычым, каб павысіць счапленне з грунтам, апошні трэба абавязкова “абуць” у падвоеныя колы. Але нават пасля даабсталявання счэпка паспяхова спраўляецца толькі з “лёгкімі” глебамі. Для гаспадарак Асіповіччыны апошняе абмежаванне не мае асаблівага значэння, а вось станоўчыя якасці “дванаццацікорпусніка” выглядаюць вельмі прывабна. Айчынны плуг амаль удвая танней за імпартныя аналагі і дазваляе зменшыць патрэбу сельгаспрадпрыемстваў у кваліфікаваных механізатарах.
Што тычыцца надзейнасці, практычнай прадукцыйнасці, рэальнага расходу паліва пры рабоце з новым плугам, то на тое і выпрабаванні, каб вызначыць усе эканамічныя паказчыкі і эксплуатацыйныя характарыстыкі.
НА ЗДЫМКУ: абкатвае плуг-волат на палях “Белшыны-агра” механізатар Уладзімір ГАЎШЫН. Да новай, яшчэ нязвыклай тэхнікі ён адносіцца насцярожана, што з прафесійнага пункту гледжання цалкам зразумела: пакуль асаблівасці складанага механізма да канца не вывучаны, з ім лепш трымацца на “вы”.
Фота Дзмітрыя САЎРЫЦКАГА.

Последние новости

Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дополнительное образование в Осиповичах: актуальный список кружков для детей

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем