Торжественное мероприятие, посвященное Дню работников сельского хозяйства прошло в Осиповичах

Торжественное мероприятие, посвященное Дню работников сельского хозяйства прошло в Осиповичах

“Дажынкі-2021”

Урачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да знакавай падзеі ў працоўным календары работнікаў сельскай гаспадаркі і прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці АПК, прайшло ў мінулую пятніцу ў ГЦК «Ровесник».

Распачаўся фэст з сімвалічнага ўручэння караваяў кіраўнікам гаспадарак і галоўнага дажыначнага каравая старшыні райвыканкама Канстанціну Жыгуцкаму. Знакавыя атрыбуты свята вырабляліся на ААТ «Асіповіцкі хлебазавод», і мясцовыя хлебапёкі пастараліся зрабіць іх прыгожымі, духмянымі і, безумоўна, смачнымі.

Рапартавала аб выніках хлебаўборачнай кампаніі намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Галіна Лявонава. Работы выкананы своечасова, якасна і з максімальна магчымым вынікам: сабрана звыш 18 тысяч тон зерня сярэдняй ураджайнасцю 25,4 цэнтнера з гектара.

Радасць стваральнай працы раздзялілі і ганаровыя госці мера-прыемства — кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Дзядкоў і член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргей Анюхоўскі.

Дасягнуўшых найлепшых поспехаў падчас жніва віншаваў Канстанцін Жыгуцкі, які ў сваім прывітальным слове падкрэсліў, што гэта свята вянчае працу соцень і нават тысяч людзей. Не толькі камбайнеры і вадзіцелі, але і спецыялісты многіх галін, дзясяткаў прадпрыемстваў і арганізацый прымалі ўдзел і садзейнічалі паспяховай уборцы збожжа. Кіраўнік раёна выказаў словы шчырай удзячнасці ўсім перадавікам і ўдзельнікам жніва за добрасумленную працу і асабісты ўклад кожнага ў сацыяльна-эканамічнае развіццё Асіповіччыны.

Вельмі дапамаглі сялянам работнікі прамысловых прадпрыемстваў і ўстаноў раёна. Асабліва важкі ўнёсак у агульную справу зрабілі ДДЛГУ «Асіповіцкі доследны лясгас», ДЭУ № 73, ДРБУ № 199, УКП ЖКГ, Аўтапарк № 19, ААТ “ПМК № 95 “Вадбуд” і іншыя.

Канстанцін Жыгуцкі таксама адзначыў станоўчыя тэндэнцыі ў развіцці перапрацоўчай прамысловасці раёна, якія задаюць філіял «Асіповіцкі» ААТ «Бабушкина крынка», ААТ «Асіповіцкі хлебазавод», Асіповіцкі вытворчы ўчастак ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”, ААТ “Рыбгас «Свіслач»…

Поспехаў, удачы ва ўсіх пачынаннях і простага чалавечага шчасця жадаў асіповіцкім аграрыям госць з абласнога цэнтра Мікалай Дзядкоў. Ён уручыў Падзяку Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта трактарысту-машыністу гаспадаркі «Вязаўніца-Агра» Аляксандру Белякову і слесару-рамонтніку “ЖорнаўкіАгра” Уладзіміру Доўнару.

Ганаровымі граматамі абласнога Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні адзначана праца слесара «Вязаўніцы-Агра” Паўла Грыцкевіча, намесніка дырэктара «Авангард-Нівы» Юрыя Сычэвіча, галоўнага інжынера “ЖорнаўкіАгра” Міхаіла Чарапка.

Заслужаныя ўзнагароды ўручылі рупліўцам старшыня райсавета дэпутатаў Сяргей Сувееў і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Святлана Сідарэнка.

Як і ў іншыя гады, добрым памочнікам у сельгаспрадпрыемствах сёлета была вучнёўская моладзь. За актыўны ўдзел у рабоце студатрадаў першым сакратаром райкама БРСМ Максімам Кавальчуком былі адзначаны навучэнцы прафесійна-тэхнічнага каледжа Павел Логінаў, Дзмітрый Лявонаў, Сцяпан Шаціла, Аляксандр Шляхцін, Мікіта Макарскі, Уладзіслаў Ганчаронак, Вікторыя Мізаўцова, Ягор Патупчык і вучаніца гімназіі Ангеліна Доўгаль.

* * *

«Дажынкі» праводзяцца ў фармаце фестывалю-кірмашу, а гэта прадугледжвае пэўны сінтэз прыгожага і карыснага. На сцэне святочны настрой стваралі вядомыя землякам калектывы і выканаўцы: «Люлечка», «Асарці», «Вязанка», «Сузор’е», «Чыстыя крыніцы», «Крынічка», «Капрыз», «Пералёўцы», духавы аркестр 51 артылерыйскай брыгады, Святлана Кавальчук, Ганна Бабчанок, Дзяніс Сідарэнка.

У наведвальнікаў свята была магчымасць набыць цікавую сувенірную прадукцыю, вязаныя рэчы. Гасцей запрашалі з густам аформленыя падворкі ўстаноў культуры, палаткі гандлёвых арганізацый.

Прадстаўнікі асіповіцкай перапрацоўчай прамысловасці наладзілі не толькі продаж прадукцыі, але і яе дэгустацыю. На іх фуд-кортах можна было пакаштаваць як новыя віды прадукцыі, так і тыя, што ўжо карыстаюцца заслужанай папулярнасцю ў спажыўцоў.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем