Районные «Дожинки» прошли в Осиповичах

Районные «Дожинки» прошли в Осиповичах

Свята

Хлеб усяму галава

Усім усміхаецца ветліва неба,

Зямля нам за ўсё даражэй.

Падзяку за сонечнасць хлеба

Нясём мы да лепшых людзей.

У гэту познюю восень, калі з кожным днём усё хутчэй і хутчэй блякнуць фарбы прыроды, калі з палёў і агародаў прыбраны і надзейна складзены для захоўвання ўраджай, мы адзначаем цудоўнае свята “Дажынкі”, каб аддаць даніну павагі людзям, якія ўзялі на сябе самы цяжкі і важны клопат — працаваць на зямлі і карміць краіну, таму што з маленькага хлебнага зярнятка пачынаецца моц і росквіт нашай дзяржавы.

Найвышэйшых вынікаў на ўборцы зерневых і зернебабовых дасягнулі старшыя камбайнеры Міхаіл Калячка («Вязаўніца-Агра») і Сяргей Піляк («ЖорнаўкаАгра»), якія намалацілі адпаведна 1 102 і 1 058 тон зерня.

У перавозцы ўраджаю лепшымі сталі вадзіцелі гэтых жа прадпрыемстваў Раман Іўчык і Султан Аскераў — 2 406 і 1 812 тон.

Найбольшы валавы збор зерня — амаль 7 тысяч тон пры ўраджайнасці 32,7 цэнтнера з гектара — атрыманы ў гаспадарцы «Вязаўніца-Агра».

Гэтыя і іншыя вынікі сёлетняй уборачнай кампаніі былі агучаны падчас урачыстасці, на якой шанавалі тых, хто забяспечвае харчовую бяспеку нашай краіны.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем