“Вязовница-Агро” – победитель среди сельхозпредприятий Осиповичского района

“Вязовница-Агро”  – победитель среди сельхозпредприятий Осиповичского района

Сакрэт — у яго адсутнасці, або На зямлі павінны працаваць гаспадары

“Вязаўніца-Агра” — пераможца сярод сельгаспрадпрыемстваў раёна. Прычыны поспеху аналізуем з кіраўніцтвам гаспадаркі

Сельгаспрадпрыемства “Вязаўніца-Агра” — пераемнік знакамітага філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына”, які на працягу апошніх гадоў быў нязменным лідарам раённых спаборніцтваў як па сукупнасці вытворчых паказчыкаў, так і ў асобных намінацыях. Сёлета яно таксама паказала лепшы вынік на Асіповіччыне. Многія паціскаюць плячыма: маўляў, бабруйчане выцягнулі. Але вясной гаспадарка адгалінавалася ад сваіх учарашніх “спонсараў”, да таго ж атрымала набытак у форме стратнага ААТ “Каменічы” і вымушана самастойна спраўляцца з усёй гэтай спадчынай. А яна ўнушальная: каля 12 тыс. га зямлі, машынна-трактарны парк з больш за 100 адзінкамі тэхнікі, 8 200 галоў БРЖ, з якой    2 743 складае дойны статак. І штат больш за 4 сотні работнікаў.

Як запэўніў дырэктар “Вязаўніцы-Агра” Леанід Гардзецкі, спецыялізацыя прадпрыемства — вытворчасць малака і мяса. Раслінаводства ж — толькі сродак стварэння кармавой базы. Безумоўна, выконваецца штогадова  дзяржзаказ, прадаюцца лішкі вырашчанага. Добры прыбытак даюць, у прыватнасці, рапс і цукровыя буракі.

Напярэдадні раённых “Дажынак” у гаспадарцы падвялі вынікі ўборкі ўра-джаю. Гэты год не назавеш ідэальным для сельгасвытворцаў. Май — рашаючы месяц гаспадарчага года — замарозіў, а лета ад душы прыпякло, што неспрыяльна паўплывала на будучы ўраджай. Ды надвор’е і не можа служыць нашым прыхамацям. Задача ж працаўнікоў сель-скай гаспадаркі — выконваць сваю работу нягледзячы ні на што.

Як ахарактарызаваў вынікі бягучага года намеснік дырэктара па вытворчасці Валянцін Шкурын, “лепш, чым ў іншых, але горш, чым раней”. Азімыя зерневыя далі добрую ўраджайнасць, кукуруза таксама вырасла нядрэнная   (63 ц/га), а вось рапс і яравыя выдаліся не вельмі. На азімыя культуры стаўку робяць і на наступны год: іх пасеяна на плошчы 2 168 га. Нават упершыню пад зіму пасеялі 100 га ячменю.

Нарыхтавана 25 кармавых адзінак на ўмоўную галаву. Гэта забяспечыць пагалоўе кормам да часу выхаду на пашу, але ўжо без асаблівага запасу, як летась. Тады было назапашана па 32 умоўныя адзінкі, што дало магчымасць прадаць лішкі і карміць статак да жніўня. Да такіх вынікаў трэба імкнуцца і надалей, лічыць Валянцін Іванавіч.

Зараз актыўнымі тэмпамі ўносяць арганіку, бо ад яе наяўнасці ў глебе залежыць будучая ўраджайнасць. У гэтым пераконвае практыка. Напрыклад, на палях каля Вязаўніцы і Ліпеня, якія знаходзяцца бліжэй да ферм і дзе гною раскідвалася болей, а, адпаведна, запас урадлівасці даволі высокі, цукровыя буракі далі 500-600 ц/га пры сярэдняй лічбе 300. Пры гэтым каменіцкія землі адчуваюць патрэбу ва ўгнаеннях, што і імкнуцца зараз навярстаць новыя гаспадары. Наогул жа захаванне тэхналогіі вырошчвання культур — неад’емная ўмова атрымання высокага ўраджаю, упэўнены ў праўленні.

Уборка завершана, але работы на тым не спынены. Каб вясною спорна засеяцца, трэба пашчыраваць зараз. Ужо ўзаралі 600 га зябліва, усяго ж запланавана 1 322, але гэты паказчык паспрабуюць перавыканаць. Аграрыі спадзяюцца, што лагоднае надвор’е яшчэ крыху пратрымаецца і дасць магчымасць выканаць намечанае.

Трэба рыхтаваць і тэхніку да вясны. Дарэчы, яе стан — болевая кропка гаспадаркі. Сярэдні ўзрост машынна-трактарнага парку больш за 10 гадоў, а гэта ўжо за межамі адведзенага тэрміну эксплуатацыі, пры тым што нагрузка на кожны транспартны сродак вельмі вялікая. Абнаўленне ж аўтапарку — справа няпростая, бо кошт аднаго кормаўборачнага камбайна — некалькі соцень тысяч рублёў: сваімі сіламі не пацягнеш! А таму тэхніку бясконца рамантуюць. Дробны рамонт выконваюць на машынным двары, а, напрыклад, каробкі перадач, рухавікі, заднія і пярэднія масты адпраўляюць у сталіцу на спецпрадпрыемства, з якім заключаны адпаведны дагавор.

Кадравая палітыка “Вязаўніцы-Агра” нацэлена на замацаванне ў гаспадарцы спецыялістаў. “Мы з падзячнасцю ставімся да людзей, якія, нягледзячы на цяжкасці, прысвячаюць сябе самай патрэбнай справе забеспячэння насельніцтва прадуктамі харчавання, — разважае намеснік дырэктара па кадрах і ідэалагічнай рабоце Вольга Каўко. — Ганарымся загадчыкамі ферм Сняжанай Жуковіч і Вольгай Мерзляковай, тэхнікам-асемянатарам Святланай Цыганковай, механізатарамі Аляксандрам Беляковым, Міхаілам Калячкам, Аляксандрам Курыльчыкам, Раманам Іўчыкам, Уладзімірам Мяцельскім, аператарамі машыннага даення Нінай Ладонька, Святланай Дзям’янчык, Таццянай Бурак, Святланай Руха, Аксанай Века, Лідзіяй Данільчык, Кацярынай Німшэвіч, Галінай Камневай, Алай Фёдаравай і многімі іншымі работнікамі, якія ведаюць і паважаюць сваю справу”.

Дарэчы, у гаспадарцы заахвочваюць старанных працаўнікоў. Прэміруюць калектывы лепшых ферм, асобных аператараў, якія дасягнулі найбольшага надою ад каровы, больш выніковыя экіпажы камбайнаў. Стымулююць моладзь вучыцца. Студэнты атрымоўваюць матэрыяльную падтрымку, пад’ёмныя. Усе, хто мае па-трэбу, забяспечваюцца жыллём. Транспартных праблем у гаспадарцы не існуе: усіх, незалежна ад месца жыхарства, дастаўляе на работу і дадому аўтобус прадпрыемства. Зараз у гаспадарцы налічваецца 10 маладых спецыялістаў, за кожным замацаваны настаўнік. “Нашы дзверы для кожнага з іх заўсёды адчынены, — дзеліцца Вольга Раманаўна. — Выслухаем любыя прапановы, просьбы і дапаможам”. Ёсць і сёння вакансіі —  ветурача і заатэхніка. У плане замацавання кадраў, лічыць ідэолаг, яшчэ ёсць над чым працаваць.

Нягледзячы на агромністыя маштабы работы, не забываюцца ў гаспадарцы і пра асабістыя патрэбы сваіх работнікаў. У той час, як ідзе жніво, выдзяляецца адзін камбайн, які займаецца абмалотам зерня на прысядзібных участках. Часта прыватнікі паспяваюць убраць раней, чым гаспадарка. Цяпер такі клопат рэдка дзе сустрэнеш. Дарэчы, і бульбу ў “Вязаўніцы-Агра” садзяць менавіта для сваіх работнікаў (для патрэб прадпрыемства яе не вырошчваюць), усе 20 га служаць для забеспячэння вяскоўцаў “другім хлебам”.

…Пры ўсім жаданні ніякіх асаблівых таямніц, што дапамагаюць дасягнуць поспехаў “Вязаўніцы-Агра”, нам знайсці не ўдалося. Відаць, яны складаюцца з адданасці справе, якой займаюцца работнікі прадпрыемства, добрасумленнасці і прафесіяналізму, простага гаспадарскага падыходу да работы і, безумоўна, жорсткай дысцыпліны ў выкананні сельскагаспадарчых тэхналогій.

Последние новости

Общество

Приглашаем всех на семейный фестиваль “Властелин села – 2025” в агрогородке Вязье!

9 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко вновь заявил о необходимости повышения в Беларуси производительности труда

9 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь готова поставлять в Калининградскую область необходимое продовольствие, включая картошку

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Сезон отключения горячей воды в Осиповичах: даты и улицы

9 июня 2025
Читать новость
Общество

12 июня бизнес-встреча для малого и среднего бизнеса — «Тренды 2025 для вашего бизнеса»

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 9 июня

9 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем