Интересное о сельском хозяйстве в Осиповичском районе

Интересное о сельском хозяйстве в Осиповичском районе

Не страцілі ні зернейка

Сёлета фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла “Дажынкі” адзначаецца 25 раз. Адраджэнне старажытнага беларускага абраду ў сучасным фармаце адбылося не без прычыны. У 1996 годзе пачалася рэалізацыя дзяржпраграмы адраджэння сяла і, натуральна, узнікла патрэба ў сімвалічнай дзеі, якая б атаясамлялася з дасягнутымі нашымі аграрыямі поспехамі.

Рытуал, звязаны з заканчэннем збору ўраджаю, заўсёды быў папулярны ў нашым народзе, таму выбар быў відавочны. І, як паказаў час, удалы.

Спачатку “Дажынкі” адзначаліся ў рэспубліканскім фармаце, а з 2014 года — у лакальным. Кожная вобласць арганізоўвае фестываль у адным з райцэнтраў.

Асіповічам ў гэтым плане не пашчасціла: летась мерапрыемства, да якога рыхтаваўся ўвесь рэгіён, давялося адмяніць з-за эпідэмічнай сітуацыі. Сёлета “Дажынкі” праводзяцца, аднак таксама з улікам бяспекі для здароўя людзей. А яшчэ з асаблівым настроем, які выкліканы далёка не рэкорднымі вынікамі ўборкі зерневых культур.

Вось з гэтай тэмы і пачнем гаворку з намеснікам старшыні райвыканкама — начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Галінай Лявонавай.

— Ёсць у сялян трапнае вы-слоўе: “Калі ў маі пройдзе два добрых дажджы, то і аграном не трэба” — пачынае расповед пра вынікі ўборачнай-2021 Галіна Віктараўна. — Аднак не дарэмна тэрыторыя Беларусі лічыцца зонай рызыкоўнага земляробства. Камусьці з надвор’ем сёлета пашчасціла больш, а нам — не. Той самы правільны майскі дождж быў толькі адзін, і хутка стала зразумела, што ў надыходзячай “бітве за ўра-джай” будзе мець значэнне кожнае зерне.

Узровень кліматычнай неспрыяльнасці можна ацаніць пры параўнанні аднаго з ключавых параметраў эфектыўнасці земляробства — ураджайнасці. Дык вось летась 1 гектар жыта ў сярэднім па раёне даваў 31,1 цэнтнера зерня, а ў гэтым годзе — 20,3, пшаніцы — 43,7 цэнтнера супраць 37,5, ячменю — 52 і 36,2.

З 10 зерневых культур, якія вырошчваюцца на Асіповіччыне, недахоп вільгаці не паўплываў адмоўна толькі на дзве. Рапс “падрос” з 20,1 да 22,4 цэнтнера на гектар, а проса — з 22,1 да 30.

Да гонару хлебаробаў яны зрабілі ўсё магчымае, каб падрыхтавацца да жніва і правесці яго ў аптымальным рэжыме. Але ж агульныя намалоты зменшыліся. Прычым гэта праблема не толькі нашага раёна ці асобна ўзятай краіны, а бадай усяго чалавецтва. Анамальна нізкія ўраджаі зерневых сабралі галоўныя экспарцёры, асабліва Канада, Расійская Федэрацыя, ЗША…

Канешне, харчовай бяспецы нашай краіны пагрозы няма, аднак хацелася б акцэнтаваць увагу далёкіх ад сельгасвытворчасці людзей на незаменнасць справы земляробаў у забеспячэнні звыклага для нашага часу ўзроўню дабрабыту.

Акрамя іншага, трэба закрануць і ўплыў каранавіруса. Вяскоўцы таксама хварэюць, хоць у вёсцы інфекцыя распаўсюджваецца больш марудна. Тым не менш бывала, што на пэўны тэрмін страчвала працаздольнасць да 40 працэнтаў работні-каў канкрэтнай гаспадаркі.

 У такім кадравым форс-мажоры і пры не лепшым ураджаі асаблівае значэнне для мінімізацыі ўрону мела ўпраўленчае майстэрства кіраўнікоў, прычым ў першую чаргу дырэктарскага корпусу.

Магу пра выніковасць іх работы сказаць толькі адно: вялікі дзякуй! Як яны знаходзілі выйсце са складаных сітуацый — асобная тэма, таму ўзгадаю самы ўражваючы з прыкладаў. Ураджай зерневых у ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” атрымаўся амаль напалову меншы, чым летась, аднак дырэктар гаспадаркі Віктар Стурліс, — ён, прынамсі, паралельна ўзначальвае і прадпрыемства “ЖорнаўкаАгра”, — зрабіў ўсё магчымае, каб забяспечыць механізатарам і вадзіцелям пры-стойныя заробкі на перыяд уборачнай кампаніі. Гэта прыклад мудрага стратэгічнага падыходу: спецыялістаў узгаданых катэгорый гаспадаркам губляць нельга. Хлеб трэба расціць і ўбіраць кожны год, а такую справу можна даверыць толькі добрым майстрам справы.

Дарэчы, восеньская пасяўная тут прайшла добра — як і ва ўсіх іншых гаспадарках раёна. Так што жыццё працягваецца. Будзе новы дзень і, канешне, новы ўраджай.

А з нагоды свята ўсім, хто дастойна вытрымаў няпросты хлебаробскі экзамен, хто меў адносіны да вырошчвання зерневых і зернебабовых культур, — шчырая ўдзячнасць, пажаданні плёну ў працы ды асабістым жыцці. І, канешне, — захавання здароўя. Яно сёння галоўны капітал.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость