У райвыканкаме

У райвыканкаме

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

На чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло ў сераду пад началам старшыні Пятра Шукаловіча, галоўнымі з паўсотні разгледжаных пытанняў сталі два: вынікі работы галін народнай гаспадаркі раёна і выкананне бюджэту за I паўгоддзе.
Падрабязную інфармацыю па іх зрабілі адпаведна першы намеснік старшыні і начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Васіль Пятроўскі і Ларыса Белая, і пытанняў з боку кіраўніка рэгіёна і прымаўшых актыўны ўдзел у пасяджэнні намесніка Старшыні Камітэта дзяржкантролю краіны Віталя Дзераха і кіраўніка справамі Магілёўскага аблвыканкама Рыгора Вароніна да іх і шэрагу першых асоб працоўных калектываў было шмат.
Тон прынцыповай размове ў самым пачатку пасяджэння задаў Пётр Яфімавіч. “За першае паўгоддзе ў рэгіёне многае зроблена, — адзначыў старшыня. — Напрыклад, належны тэмп трымаюць прамыслоўцы, за студзень-май прыцягнута 11,2 мільёна долараў ЗША прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове пры гадавым заданні 6 мільёнаў, справіліся з заданнем па росту зарплаты, забяспечваецца выкананне ўсіх 43 нарматываў дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва і г.д. Ніхто не аспрэчвае, што станоўчага хапае, але ёсць і праблемныя моманты, на якія найперш і трэба звярнуць усім увагу. Назаву хаця б два: за паўгоддзе маем ніжэй прагнозу вынікі ў сельскагаспадарчай галіне і не ўвялі запланаваную колькасць жылля”.
Не ўсё добра складваецца ў нас і па такіх пазіцыях, як тэмпы росту экспарту тавараў і паслуг па арганізацыях, якія падпарадкаваны мясцовым Саветам дэпутатаў, выканаўчым і распарадчым органам і юрыдычным асобам без ведамаснай падначаленасці; росту аб’ёмаў рознічнага тавараабароту ў філіяле ААТ “Жэлдорсэрвіс г. Магілёў” і райста; выхаду СЗАТ “Шклозавод Ялізава”, СЗАТ “Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод” і ЗПВУП “Парфумерна-касметычная фабрыка “Сонца” на бясстратную дзейнасць і г.д. Таму і з тлумачэннямі ўздымаліся многія.
Намеснікі старшыні райвыканкама Віктар Стурліс і Сяргей Семянцоў, в.а. дырэктара філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына” Валерый Цыганкоў і старшыня СВК “Калгас “Бярэ-зіна” Валянцін Шкурын, кіраўнікі ААТ “ПМК-95 “Вадбуд” Канстанцін Доўгі і ДРБУ № 199 Уладзімір Князевіч — гэта далёка не ўсе, хто прылюдна трымаў адказ за пэўныя недахопы і дзяліўся думкамі, якім чынам яны будуць вы-праўлены.
Натуральна, за нездавальняючую работу не адзін з іх быў прыцягнуты і да дысцыплінарнай адказнасці — разам са старшынямі гаспадарак, якія ўжо былі пакараны эканамічным саветам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.
Чаму такі строгі запыт з нашых кіраўнікоў? Адказ зразумелы: каму многае дадзена, з таго многае і патрабуецца, на тое і першая асоба, каб дакладна адчуваць тэндэнцыі развіцця, прадбачыць і прагназаваць заўтра. I абавязкова быць наперадзе калектыву мінімум на крок.

Последние новости

Общество

Поздравление осиповчан с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 3 июля для всех знаков зодиака

3 июля 2025
Читать новость
Общество

ФК “Осиповичи” — ФК “Локомотив” — 1:1

2 июля 2025
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет турнир по быстрым шахматам, посвященный Дню Независимости Республики Беларусь

2 июля 2025
Читать новость
Общество

График приема граждан и юридических лиц начальниками управлений и отделов Осиповичского райисполкома по субботам в июле

2 июля 2025
Читать новость
Культура

Что посмотреть в Осиповичах на неделе? Афиша кинотеатра “Родина”

2 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем