Беларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыі і навукі да свайго 100-годдзя прыўрочыў конкурс “Прафсаюзны лідар”. Праводзіцца ён з мэтай выяўлення найбольш ініцыятыўных, творчых і таленавітых прафсаюзных актывістаў, распаўсюджання перадавога вопыту работы, стварэння ўмоў для іх прафесійнага росту. Конкурс праходзіць у тры этапы.

Прыемна, што асіповіцкія прафсаюзныя дзеячы паказалі на ім добрыя вынікі. Пераможцай раённага этапу стала педагог сацыяльны раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Таццяна Вараўко, якая ўзначальвае прафсаюзную пярвічку ўжо шмат гадоў. Яна ж заняла верхнюю прыступку п’едэстала і ў абласным этапе. Наперадзе — пакарэнне рэспубліканскіх вяршынь. Будзем спадзявацца на перамогу і там.

Прымаючы віншаванні, Таццяна Сяргееўна адзначыла, што прафсаюзная работа для яе не проста фармальнае выкананне пэўнага кола грамадскіх абавязкаў, а стыль жыцця. Любоў да людзей, высокі ўзровень эмпатыі, жаданне штосьці рабіць для іншых характарызуюць гэту жанчыну, спецыяліста і прафсаюзнага лідара. І вынікі пацвярджаюць гэта.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем