На каранях трымаемся

На каранях трымаемся

У мінулую суботу 18 актыўных і дружных сем’яў нашага раёна аб’ядналі свае намаганні для ўдзелу ў карыснай і знакавай справе.У межах рэспубліканскага праекта “Парк сямейных дрэў” прайшоў  адзіны дзень па закладцы алеі сямейных дрэў, прымеркаваны да Года народнага адзінства. Арганізатары праекта — ГА “БРСМ” і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Яго галоўная ідэя — стварэнне “сямейных паркаў”, у якіх жыхары гарадоў маглі б высадзіць фамільнае дрэва, якое сімвалізуе важныя падзеі ў сумесным жыцці. Калісьці даўно існаваў звычай: нараджалася ў сям’і дзіця — абавязкова саджалі дрэва. Так што акцыя гэта  даніна традыцыі і адначасова клопат аб будучых пакаленнях.

Магчымасцю пасадзіць сваё фамільнае дрэва ў гэты дзень скарысталіся не толькі маладыя сем’і, але і сем’і-юбіляры, якія адзначылі прыгожыя даты свайго сумеснага жыцця. Каля высаджаных дрэў устаноўлены імянныя таблічкі, каб пакінуць права даглядаць за сваім жывым талісманам сямейнага шчасця: паліваць яго ў спякотны час года, пры неабходнасці праводзіць падкорм-ку, абрэзку сухіх галінак, фарміраванне кроны.

Вялікай і дружнай сям’ёй прыйшлі паўдзельнічаць у акцыі Алена і Мікалай Страчэўскія. Разам муж і жонка ўжо 14 гадоў. Выхоўваюць дачок Паліну і Ульяну. Алена працуе ў школе мастацтваў, а Мікалай — ваеннаслужачы.

— Сімвалічна, што мы сабраліся на такую хвалюючую справу, ды яшчэ і ў Год народнага адзінства, — сказала Алена. — Гэта аб’ядноўвае ўсіх нас. Важна, што разам дапаўняем алею маладымі саджанцамі і тым самым дорым любімаму гораду часцінку свайго сэрца. Месца выбрана выдатнае, побач з храмам.

Кірыл і Юлія Захаравы з такім падыходам згодныя:

— Выдатна, што ў нашым горадзе з’явілася наша фамільнае дрэўца, — дзеліцца ўражаннямі Юлія. — Працавалі разам з маленькай дачкой, ёй зараз усяго адзін годзік. І калі яна вырасце, мы абавязкова пакажам наша дрэва і раскажам, як яно тут з’явілася. Гэта будзе такі сімвалічны след нашай сям’і на будучыню. Праца на свежым паветры згуртавала і дарослых, і дзяцей, а сонечнае надвор’е дадало ўсім настрою.

— Рэспубліканскі праект “Парк сямейных дрэў” рэалізуецца з 2019 года, — адзначыў першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» Максім Кавальчук. — Сям’я заўсёды займала адно з найважнейшых месцаў сярод каштоўнасцей беларускага народа. Пасадка дрэў разглядаецца як даніна традыцыі шанавання продкаў і адначасова погляд у будучыню, клопат аб будучых пакаленнях, а высаджаныя дрэвы становяцца сімвалам любві, шчасця і сямейнага дабрабыту.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем