Адпачынак з карысцю

Адпачынак з карысцю

Ва ўстановах сярэдняй адукацыі пачаліся восеньскія канікулы.Як праводзяць іх навучэнцы Асіповіччыны, пацікавіліся ў аддзеле па адукацыі райвыканкама.  Працуе 20 школьных лагераў, у якіх бавяць час 280 хлопчыкаў і дзяўчынак. Некаторыя адпраўляюцца на экскурсіі або да бабулі і дзядулі. А для многіх гэта час заняцца любімай справай. Напрыклад, выхаванцы раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі ахвотна наведваюць гурткі і аб’яднанні, якія працуюць у канікулярны час на поўную магутнасць, ды і дзецям няма неабходнасці спяшацца рабіць урокі, а таму можна цалкам прысвяціць сябе цікаваму занятку. А напрамкі дзейнасці тут на любы густ: тэатральна-мастацкая, дэкаратыўна-прыкладная, тэхнічная, біёлага-экалагічная, турысцка- экскурсійная…

У час гэтых канікул некаторыя формы работы з рабятамі пераносяцца ў анлайн-рэжым. Напрыклад, кіраўнік аддзялення  грамадска-гуманітарнай дзейнасці Ганна Бабчанок распрацавала для малодшых школьнікаў інтэрактыўную віктарыну “Мая Радзіма — Беларусь”, якая будзе праводзіцца з наведвальнікамі школьных лагераў. Рабяты змогуць прадэманстраваць веды пра сваю краіну з розных абласцей: геаграфіі, мовы, гісторыі.

А з тымі, хто праводзіць канікулы дома, педагогі цэнтра таксама арганізоўваюць заняткі     з прымяненнем новых тэхналогій, напрыклад, дыстанцыйныя  мерапрыемствы па бяспецы паводзін.

Последние новости

Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Пра вопыт, давер, дапамогу

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Куда деть строительный мусор

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

46 гадоў працуе ў ПМК № 95 “Вадбуд” Сяргей Русачкоў

25 апреля 2026
Читать новость