Около трех лет назад в Корытном открылось подворье Прощи

Около трех лет назад в Корытном открылось подворье Прощи

Храм

На святым месцы

Каля трох гадоў таму ў Карытным адкрыўся падворак Прошчы. Храм у гонар іконы Божай Маці “Спарыцельніца хлябоў” і першую літургію асвяціў епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім.

Як расказвае іераманах Даміан (Ліпчэўскі), царква ў Карытным існавала яшчэ ў 1746 годзе, але дакладна невядома, хто і калі яе пабудаваў. Дайшлі звесткі пра тое, што ў 1873 годзе на сродкі прыхаджан да храма была прыбудавана званіца.

Ішлі часы, мяняліся прыярытэты. У 30-х гадах мінулага стагоддзя храм закрылі, а настаяцеля разам з царкоўным старастам расстралялі.

Цяперашні будынак узвялі побач з месцам разбуранай калісьці царквы. Найбольш ушаноўваецца тут ікона Божай Маці “Спарыцельніца хлябоў“. Гэты абраз напісаны спецыяльна для храма ў Карытным. Таксама ў царкве ёсць ікона прападобнага Амбросія Опцінскага з часціцамі яго нятленных мошчаў. Ён яшчэ пры жыцці блаславіў напісаць першы абраз Маці Божай “Спарыцельніца хлябоў”.

Настаяцелем прыхода з’яўляецца іераманах Максім (Юндзіл). Ён, а таксама  манаскае братэрства клапоцяцца пра абодва храмы. Службы ў Карытным праходзяць тры разы на тыдзень, на іх можна прыняць прычасць. А калі няма богаслужэнняў, сёстры чытаюць акафіст.

У час нашага візіту ў населены пункт на тэрыторыі храма сустрэлі манахіню Ефрасінню. Яна расказала, што наведаць гэта святое месца можна ў любы дзень, памаліцца, паставіць свечку. Сюды прыязджаюць цэлымі сем’ямі. Пакуль дарослыя знаходзяцца ў царкве, малыя гуляюць на дзіцячай пляцоўцы, абсталяванай каля храма. Тут многа кветак, прыгожа ў любую пару года. Нават чароды буслоў, журавоў і іншых птушак, пралятаючы міма, робяць круг над культавым будынкам, нібы аддаючы дань павагі.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем