В поселке Сосновый установили детскую площадку

В поселке Сосновый установили детскую площадку

Саветы за работай

“Астравок дзяцінства” — сацыяльны праект пад такой назвай рэалізавалі ў пасёлку Сасновым

Яго ініцыятарам выступіла дэпутат раённага Савета дэпутатаў Анастасія Іўлева. Бухгалтар лясгаса пражывае ў Сасновым, ведае патрэбы яго жыхароў і дбае аб тым, каб іх жыццё было камфортным. Улічваючы тое, што ў населеным пункце жыве шмат дзяцей, вырашыла стварыць для іх спартыўную пляцоўку. Магілёўская абласная асацыяцыя дэпутатаў падтрымала прапанову Анастасіі. На рэалізацыю праекта было выдзелена 2 030 рублёў.

Пры дапамозе старшыні раённага Савета дэпутатаў Сяргея Сувеева было закуплена неабходнае абсталяванне, а майстар УКП ЖКГ Алеся Стус арганізавала працаўнікоў камунальнага прадпрыемства, якія і правялі работы па ўстаноўцы дзіцячай спартыўнай пляцоўкі. Месца было выбрана ў цэнтры населенага пункта, дзе часцей збіраюцца юныя жыхары. Вясною плануюць пафарбаваць абсталяванне, каб яно заіграла яркімі колерамі.

Анастасія Іўлева — дэпутат са стажам. Спярша прайшла практыку дэпутатства ў сельскім Савеце, а потым была выбрана ў раённы. Дарэчы, пры яе непасрэдным удзеле нядаўна быў адрамантаваны мост праз раку Цалянка, які злучае Сасновы і Ручай.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем