АЗАА: фізкультура і спорт — у пашане

АЗАА: фізкультура і спорт — у пашане

zavod

Напачатку года фізкультурна-аздараўленчы комплекс ААТ “Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў” быў перададзены аддзелу фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама, аднак гэта не паўплывала на працяг фізкультурных традыцый і актыўнае развіццё спорту на прадпрыемстве. Сёлета гэту галіну ўзначаліў спартсмен-актывіст завода і наогул чалавек творчы і рознабаковы — загадчык аддзела аховы і, па сумяшчальніцтве, інструктар па спорце Юрый ГАРБАЧОЎ:
— Тое, што фізкультурна-аздараўленчы комплекс зараз знаходзіцца ў ведамстве іншай структуры ніколькі не паўплывае на актыўнасць нашых спартсменаў. Наадварот, будзем арандаваць залу для таго, каб аўтаагрэгатчыкі наведвалі секцыі па міні-футболе, валейболе, баскетболе, праводзілі разнастайныя спаборніцтвы. Вопыт маем: штогод завод набывае вялікую колькасць абанементаў для наведвання басейна…
— Юрый Уладзіміравіч, на АЗАА заўсёды клапаціліся аб тым, каб працаўнікі цягнуліся да здаровага ладу жыцця. Не збочваеце з абранага шляху?
— Ні ў якім разе. Ужо пры прыёме на работу заўсёды цікавімся не толькі працаздольнасцю чалавека, але і ўзроўнем яго ўласнай культуры і адносін да спорту. Акрамя гэтага, у кожным цэху ёсць так званыя грамадскія інструктары па спорце, якія працуюць з калектывам і дасканала ведаюць магчымасці кожнага. Дарэчы, штогадова цэхавыя каманды ўдзельнічаюць у спартыўных спаборніцтвах па разнастайных гульнях і відах спорту. Пераможцы адзначаюцца не толькі спецыяльнымі пераходнымі кубкамі і граматамі, а і заахвочваюцца грашовымі прэміямі. Вялікую падтрымку ў гэтым аказваюць наш кіраўнік Віктар Антоненка, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Андрэй Чыгілейчык, старшыня прафкама Аляксандр Балашоў.
— А ёсць своеасаблівы цэх-лідар?
— Сёння трымае лідарства заводакіраўніцтва — пераможца і мінулагодняй спартакіяды. Таксама заўсёды выдатна праяўляюць сябе калектывы цэхаў прэсава-зварачнага і шклапластыкавых кабін.
— Узгадаеце заўзятых спартсменаў?
— Такіх шмат. Дзмітрый Якімовіч, Аксана Пракопчык, Максім Бурак, Руслан Строй, Яўген Шабуня, Таццяна Булгакава, Iрына Гуцала, Юрый Качан, Аляксандр Назараў, Павел Сасіноўскі — усіх не пералічыш.
— Дарэчы, ці практыкуецца на АЗАА вытворчая гімнастыка?
— У нас ёсць рэгламентаваныя перапынкі, і кожны з працаўнікоў сам выбірае спосаб разгрузкі. Ёсць тыя, для каго лепшы адпачынак — кубак гарбаты, другія робяць гімнастыку для вачэй альбо размінаюцца з дапамогай стрытбола. Асабліва гэта падабаецца тым, хто большую частку працоўнага часу праводзіць у камп’ютарным крэсле.
— Чым жыве завадская спартыўная суполка зараз?
— Рыхтуемся да ўдзелу ў рэспубліканскім турыстычным злёце, які адбудзецца ў Стоўбцах напрыканцы ліпеня. Ужо набралі каманду — 20 чалавек. Літаральна на днях заказалі ў сталіцы спецыяльную спартыўную форму, каб нашым удзельнікам было зручна і камфортна, каб маглі дастойна прадстаўляць родны завод на рэспубліканскім узроўні. Будзем спаборнічаць у міні-футболе, валейболе, велагонках, стральбе, падняцці гіры, добраўпарадкаванні турыстычнага лагера і г.д.
— Што чакае працаўнікоў у бліжэйшым будучым?
— Запланавана шмат. У першую чаргу гэта спартакіяда заводакіраўніцтва, спаборніцтвы сярод кіраўнікоў і спецыялістаў IТР, спартыўная рыбалка, рэспубліканская спартакіяда, разумовыя гульні па шашках і шахматах. Плануецца і новае — конкурс “Сям’я АЗАА”, дзе прымуць удзел нашы работнікі і іх родныя і блізкія. Карацей, у нас не засумуеш!
Гутарыла Нэлі АСТРЭЙКА.

Последние новости

Общество

Да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 25 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Прямая линия

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость