Александр Барбашин — уже 9 лет работает на железной дороге в Осиповичах

Александр Барбашин — уже 9 лет работает на железной дороге в Осиповичах

Чыгунка

Стукаюць колы

Рэйкі-рэйкі, шпалы-шпалы, едзе поезд, што спазніўся… А каб затрымак не здаралася, існуе прафесія саставіцель цягнікоў.

Аднак яна падыходзіць не ўсім. Прэтэндэнт павінен валодаць высокім узроўнем мыслення, увагай і акуратнасцю. І, што немалаважна, мець моцнае здароўе, бо праца на чыгунцы вядзецца пры любым надвор’і і ў любы час сутак.

Аляксандр Барбашын добра ўпісваецца ў прафесійныя стандарты. На чыгунцы працуе 9 гадоў. Прыйшоў пасля службы ў арміі. Саставіцелем стаў не адразу, пачынаў башмачнікам — ставіў тармазныя калодкі.

Раней гэта прафесія называлася “счэпшчык” — спецыяліст па счэпцы і расшчэпцы вагонаў. У сучаснасці ж ёй дадалі яшчэ некалькі задач — фарміраванне саставаў і адказнасць за бяспеку пры манеўрах.

Ад саставіцеляў шмат у чым залежыць хуткасць фарміравання саставаў на кожнай станцыі, а значыць, і ў цэлым работа чыгункі.

Працуюць зменамі дзень-ноч, пры любой тэмпературы паветра. Важна разумець, што саставіцель робіць у звязцы з машыністам і дзяжурным па станцыі. Ад іх зладжанасці залежыць не толькі захаванне графіка перамяшчэння, але і жыццё людзей.

Аляксандр Барбашын ведае сваю справу і ганарыцца прафесіяй. Пакідаць чыгунку не збіраецца, лічыць: тым, хто звязаў сваё жыццё са стальной магістраллю, іншыя напрамкі нецікавыя.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем