14 октября прошел День матери. Рассказываем об осиповчанках

14 октября прошел День матери. Рассказываем об осиповчанках

Зямлячкі

Маці з нежаночай прафесіяй

Алена Кудзінава — памочнік начальніка аддзялення арганізацыйнага і камплектавання штаба 465 ракетнай брыгады. Служыць у арміі ўжо 9 гадоў. У ваенную сферу пайшла за мужам, прычым у пэўным сэнсе выпадкова. Сям’я пераехала ў Асіповіцкі раён з Бабруйска 16 гадоў таму, калі Юрыя перавялі ў вайсковы гарадок Цэль. Знайсці работу Алене там было няпроста, а вось Узброеныя Сілы далі магчымасць самарэалізавацца. Аб сваім выбары жанчына не шкадуе. Лічыць, што сумесная служба з мужам умацавала іх сям’ю.

У Кудзінавых двое сыноў — Дзмітрый і Данііл. Старэйшы вырашыў пайсці па слядах бацькоў: зараз ён старшы лейтэнант 5 асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння. У 23 гады малады чалавек ужо мае ганаровы знак “Доблесць і майстэрства” — у спецназе гэта аналаг знакамітага “крапавага берэта”. Малодшы сын Данііл вучыцца ў 6-м класе — ён больш творчая натура, займаецца выпальваннем па дрэве і наведвае секцыю па футболе.

Выхоўваючы хлопчыкаў, трэба ўмець сумяшчаць пяшчоту з дысцыплінай і строгасцю. У Алены гэта добра атрымліваецца. Адназначна галава сям’і — тата, але калі ў сыноў узнікаюць праблемы, яны адразу ідуць за саветам да маці. Яна заўсёды знойдзе патрэбныя словы і разруліць сітуацыю.

Вайсковая служба — гэта ненармаваны рабочы дзень, нарады, дзяжурствы. У сілу загружанасці не заўсёды атрымліваецца праводзіць час усёй сям’ёй. Таму святы ў доме асабліва любяць — як нагоду сабрацца разам.

Калі ёсць любоў у сэрцы

Валянціна Селядцова — шчаслівая мама траіх дзяцей. Ксенія, самая старшая, сёлета пайшла ў першы клас, чатырохгадовы Цімур наведвае дзіцячы садок, а маленькаму Даніілу яшчэ толькі 8 месяцаў. Быць шматдзетнай мамай жанчына заўсёды жадала, бо сама мае родных сястру і брата. Сям’я шмат часу праводзіць на вуліцы, а дома разам гуляюць у настольныя гульні ці збіраюць пазлы. Муж і жонка вучаць малых быць справядлівымі і сумленнымі.

Нягледзячы на тое што жанчына знаходзіцца ў дэкрэце, працаваць ёй час ад часу ўсё ж прыходзіцца, і, што цікава, дзецям гэта вельмі падабаецца. Справа ў тым, што Валянціна спявае ў народным ансамблі народнай песні “Чыстыя крыніцы” і ў фолк-мадэрн калектыве “Пералёўцы”, таму нярэдка рэпеціруе дома. І замест калыханкі дзеці чуюць народныя спевы, ды і самі любяць спяваць. Ксенія займаецца харэаграфіяй, наведвае басейн і вывучае англійскую мову. За ёй цягнецца і Цімур. Разам яны з задавальненнем дапамагаюць даглядаць маленькага Данііла. Дарэчы, сям’я любіць наведваць канцэрты і ўдзельнічаць у мерапрыемствах, якія праводзяцца ў раёне. Калі ж жанчына сама выступае на сцэне, малыя чакаюць матулю за кулісамі і потым віншуюць яе з добрым выступленнем.

Любоў дзяцей да мамы ні з чым нельга параўнаць, — гаворыць Валянціна. Канечне, яны могуць любіць за тое, што падарыла цацку ці яшчэ што. Але я маю на ўвазе шчырую любоў да матулі за тое, што яна проста ёсць. Кожны ранак чуць іх пажаданні добрага дня, а ўвечары цалаваць перад сномшчасце. Лічу, што не мае значэння, колькі ў цябе дзяцей: калі ёсць любоў у сэрцы, яе хопіць на кожнага малога.

Пяшчотная жанчына са снежным імем

Больш за 20 гадоў працуе юрысконсультам лясгаса Сняжана Дзінгалёва. Але не менш важным на прадпрыемстве лічаць тое, што яна шматдзетная матуля: разам з мужам Дзмітрыем выхоўваюць траіх дзяцей. Сняжана таксама прытрымліваецца меркавання, што любая жанчына павінна рэалізавацца не толькі як прафесіянал, але і ў якасці матулі. І гэтыя два складнікі непарыўна звязаны: з аднаго боку, дзецям трэба паказваць прыклад годнага стаўлення да работы, прафесійнага росту, вучыць забяспечваць сябе матэрыяльна. З другога — мець час і сілы дарыць дзецям сваю цеплыню і пяшчоту. Па абодвум пунктам у Сняжаны ўсё атрымалася на выдатна.

Спачатку ў сям’і нарадзіліся два сыны. Калі крыху падраслі, бацькі задумаліся: не хапае дзяўчынкі. Відаць, жаданне было вельмі моцным, бо праз адведзены прыродай час увесь мужчынскі састаў сям’і дружна су-  стракаў з бальніцы шчаслівую матулю з дачушкай на руках. Цяпер пяцігадовая Даша — агульная любіміца. Тата песціць малую, а сынамі ганарыцца: Уладзіслаў мае добрыя вынікі ў тайскім боксе, Мацвей захапляецца тэатрам. А ўсе разам нярэдка арганізоўваюць велапрагулкі, ездзяць на рыбалку.

Нягледзячы на тое што галава сям’і займаецца прадпрымальніцтвам, сям’я для яго таксама не губляе прыярытэтных пазіцый: усе выхадныя, вечары Дзмітрый праводзіць з роднымі. А Дзень маці — прыемная нагода, каб выказаць словы ўдзячнасці жонцы і матулі за тое цяпло і ўзаемаразуменне, якімі яна іх атуляе.

Последние новости

Общество

Жыхароў аграгарадка Ясень абслугоўвае магазін Глускага адасобленага структурнага падраздзялення Клічаўскага райста

27 июля 2025
Читать новость
Общество

По данным Главного статистического управления Могилёвской области, розничный товарооборот Осиповичского района в I полугодии составил 181,5 млн руб

27 июля 2025
Читать новость
Общество

В “Белбланкавыде” всегда подберут желаемое

27 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем