Осиповчанок в День матери поздравил председатель райисполкома Константин Жигуцкий

Осиповчанок в День матери поздравил председатель райисполкома Константин Жигуцкий

Свята

Жанчыны, якімі ганарымся

Шанаванне найбольш дастойных жанчын Магілёўшчыны сёлета з-за санітарна-эпідэміялагічнай сітуацыі часткова прайшло дыстанцыйна. Ордэны Маці шматдзетныя маці атрымалі на традыцыйным урачыстым прыёме старшыні аблвыканкама  Леаніда Зайца, а падарункі прадстаўніцам іншых катэгорый ушанаваных ад імя губернатара ўручаліся па месцы жыхарства кіраўнікамі раёнаў.

Асіпаўчанак у Дзень маці сардэчна павіншаваў старшыня райвыканкама Канстанцін Жыгуцкі. Чытачам “раёнкі” іх імёны вядомы добра: намеснік галоўнага ўрача ЦРБ па медыцынскай частцы Надзея Штэльман і дырэктар раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ірына Вірмаўскэне.

Не будзе перабольшваннем сцвярджаць, што сёння ўзначальваемыя гэтымі жанчынамі службы знаходзяцца на перадавой лініі барацьбы за здароўе ды жыццё землякоў самых розных узростаў і сацыяльнага становішча.

Аб тым, наколькі паспяхова яны спраўляюцца з выклікамі часу, сведчаць ацэнкі, дадзеныя вышэйстаячым кіраўніцтвам. Па выніках работы за мінулы год Надзея Штэльман адзначана Ганаровай граматай Міністэрства аховы здароўя, Ірына Вірмаўскэне — Ганаровай граматай Магілёўскага аблвыканкама, а за сёлетнія намаганні — Падзячным лістом старшыні райвыканкама.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем