9 октября в Осиповичском районе прошла акция “Чистый лес”

Акцыя
Лес любіць парадак
9 кастрычніка на Асіповіччыне прайшла акцыя “Чысты лес”, прымеркаваная да Года народнага адзінства.
У ёй прыняў удзел 621 зямляк. Да работнікаў лясгаса далучыліся вучні ўсіх устаноў адукацыі, дзе ёсць школьныя лясніцтвы. Актыўна адгукнуліся супрацоўнікі пракуратуры, Следчага камітэта, інспекцыі жывёльнага і расліннага свету, райаддзела па надзвычайных сітуацыях, выканкама, работнікі шэрагу прадпрыемстваў.
На працягу дня валанцёры сабралі 49 м3 смецця. 7,5 га лесу, які высаджвалі вясной, было дапоўнена саджанцамі на месцы тых, якія мінулы раз не прыняліся. Аказана дапамога школам у ліквідацыі небяспечных дрэў.