Осиповчанка Диана Голубихина – мама пятерых мальчиков

Осиповчанка Диана Голубихина – мама пятерых мальчиков

14 кастрычніка — Дзень маці

За моцнымі плячамі

Пасадзіць дрэва, пабудаваць дом, вырасціць сына… Усім вядомы асноўныя задачы сапраўднага мужчыны. А што ж тычыцца жанчыны? Адно з яе прызначэнняў і, бадай, галоўнае — стаць матуляй. І Дзіяна Галубіхіна справілася з гэтым на цвёрдую пяцёрку

Мары стаць шматдзетнай мамай у жанчыны ніколі не было, але лёс распарадзіўся інакш, падарыўшы ёй пяцёра хлопчыкаў, і выхаванне хлопцаў — справа для яе звыклая.

— З дзяўчынкай я б ужо і не справілася, — жартуе Дзіяна Аляксандраўна. — Нават і не ведаю ўсіх гэтых нюансаў. Аднак зыходзячы з асабістага саліднага вопыту ў выхаванні хлопчыкаў, магу сказаць, што да кожнага з іх патрэбен індывідуальны падыход. Двое сыноў ужо дарослыя. Уладзіславу хутка будзе 23, а Багдану зараз 20. Яны, як гаворыцца, вылецелі з гнязда. Адзін ужо і ўнука мне падарыў. А вось малодшыя, 12-гадовы Радзівон і 7-гадовы Архіп, яшчэ ў школу ходзяць, а Макар, якому 5 гадоў, — у дзіцячы садок. Канечне, клопату і з трыма хапае, адчуваеш сябе нібы вавёрка ў коле: завядзі, забяры, розныя гурткі, секцыі, заняткі. Але не магу ўявіць сваё жыццё без гэтага. Раней, калі расціла першых двух, было неяк спакайней. Хоць яны і праводзілі амаль увесь вольны час на вуліцы, але ведала, што іх ніхто не пакрыўдзіць. Яны больш дапамагалі ў хатніх справах, шмат чым цікавіліся, мелі зносіны з іншымі дзецьмі не толькі ў школе, але і ў двары, на спартыўных пляцоўках і гэтак далей. Зараз дзеці растуць нібы ў віртуальным свеце, таму стараюся разнастаіць іх час, каб не сядзелі ў мабільных тэлефонах. Усёй сям’ёй любім выязджаць на дачу ў вёску. Вось дзе сапраўдная прастора для хлопчыкаў. Там яны абліваюцца са шланга, лазяць па дрэвах, мяч ганяюць, дапамагаюць тату. Увогуле, ён у нас адказвае за мужчынскае выхаванне. Зрабіў на дачы турнік для фізічных заняткаў сыноў. Радзівон майструе з бацькам розныя вырабы з дрэва. Ёсць у яго нейкі свой погляд на тое ці іншае палена. Адразу можа сказаць, што з яго магчыма зрабіць. Зараз ходзіць у гурток “Майстар” цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Разам з Архіпам займаюцца ў басейне. Архіп любіць спрабаваць усё новае: прыгатаваць ежу ці завесці мотаблок. Касіць траву — ён тут як тут. А маленькі Макар цягнецца да братоў. І хоць яны вельмі розныя, аднак сябруюць адзін з адным. А я — самая шчаслівая маці і жонка, бо маю аж шэсць пар моцных і на-дзейных плячэй.

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость