Хроника происшествий. Осиповичи

Хроника происшествий. Осиповичи

Хроніка здарэнняў

Супрацоўнікамі АДАІ РАУС на мінулым тыдні папярэджана 184 правапарушэнні. Адміністрацыйную адказнасць панеслі    9 нецвярозых вадзіцеляў і 2, якія не прадаставілі перавагу ў руху пешаходу; 5 аўтааматараў без вадзіцельскага пасведчання, 2 з іх паўторна на працягу года; 10 парушальнікаў правіл перавозкі дзяцей і 1 — абгону; 29 пешаходоў і веласіпедыстаў, 8 з якіх былі ў стане алкагольнага ап’янення.

Зарэгістравана 3 ДТЗ, у тым ліку адно са смяротным зыходам. 7 кастрычніка каля 14.00 на 118 км трасы Мінск-Гомель вадзіцель грузавіка Scania праявіў няўважлівасць і наехаў на вадзіцеля і пасажыра мікрааўтобуса Fiat Ducato, якія на ўзмоцненай абочыне замянялі задняе левае кола на аўто — ад атрыманых траўм абодва загінулі на месцы.

Аддзелам Дэпартамента аховы да адказнасці прыцягнуты тры асобы, што знаходзіліся ў нецвярозым стане ў грамадскіх месцах, па адной — за сямейны скандал, дробны крадзеж і лжывы выклік нараду міліцыі.

Як паведамілі ў РАНС, 10 чысла ў выніку пажару каля в. Пратасевічы знішчаны трактар; у кватэры па вул. Інтэрнацыянальнай у райцэнтры агнём пашкоджаны столь і сцены. Пацярпелых няма, прычыны пажараў устанаўліваюцца.

Паважаныя землякі, не перагружайце электрычную сетку і не карыстайцеся самаробнымі электрапрыборамі. У выпадку выяўлення пажару неадкладна тэлефануйце па нумары 101 або 112.

ІАЖіРС складзена 3 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правіл лесакарыстання, 1 — рыбалоўства, 2 — захоўванне незаконных прылад лоўлі.

Последние новости

Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дополнительное образование в Осиповичах: актуальный список кружков для детей

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем