Асіповічы: хроніка здарэнняў (16/07/2013)

Асіповічы: хроніка здарэнняў (16/07/2013)

xxx

РАУС
У перыяд з 8 па 14 ліпеня зарэгістраваны 3 крадзяжы і столькі ж выпадкаў самагонаварэння. Раскрыта 2 раней здзейсненыя злачынствы, выяўлены факт неабгрунтаванага пералічэння 9,5 млн. рублёў з дзяржбюджэту на разліковы рахунак гандлёвай арганізацыі ў 2012 годзе. Знік без вестак 15-гадовы падлетак.
У ноч з 8 на 9 чысло невядомы зламыснік угнаў аўтамабіль “ВАЗ-2106”, пакінуты гаспадаром каля свайго дома. Праз дзень машына ў тэхнічна спраўным стане была знойдзена каля п. Сасновы.
11 ліпеня адбыўся чарговы крадзеж металічных слупкоў, якія ўстанаўліваюцца ўздоўж шашы Мінск-Гомель. На гэты раз з месца мантажу — участку дарогі каля вёскі Смык — знікла 7 элементаў агароджвання агульным коштам каля 2 млн. рублёў.
РАСК
Узбуджана 4 крымінальныя справы. Сярод іх — крадзеж 6,1 млн. рублёў з незачыненага багажніка аўтамабіля, літаральна на 10 хвілін пакінутага індывідуальным прадпрымальнікам з Мінска каля асіповіцкага рынку.
ДАI
Спынена 167 парушэнняў правілаў руху, прыцягнута да адказнасці 4 п’яныя вадзіцелі, 103 парушальнікі хуткаснага рэжыму, пешаход без святлоадбіваючых элементаў на адзенні. Адбылося 7 ДТЗ.
11 чысла ў 4 гадзіны раніцы аўтамабіль “Опель-Кадзет” пры заездзе на паркоўку каля крамы райста ў Ялізава збіў матацыкліста, які атрымаў шматлікія пераломы і чэрапна-мазгавую траўму. Вадзіцель, па неасцярожнасці якога адбылося ДТЗ, своечасова не правёў тэхагляд машыны і нават не памяняў зімовыя шыны на летнія. Прынамсі, ёсць пытанні і да тэхнічнага стану матацыкла: транспартны сродак не мае рэгістрацыйных нумароў з усімі выцякаючымі з гэтай “драбязы” наступствамі.
У той жа дзень неўстаноўленая машына збіла 16-гадовага юнака каля в. Канцы. Пацярпелы быў шпіталізаваны, але 12 ліпеня памёр ад атрыманых цялесных пашкоджанняў.
13 чысла на вул. Юбілейнай вадзіцель аўтамабіля “ВАЗ-21074” пры павароце налева не прапусціў машыну той жа мадэлі, якая мела пераважнае права праезду. У выніку сутыкнення пасажырка парушыўшага правілы руху “ВАЗа” атрымала цялесныя пашкоджанні.
Маленькі нюанс: вадзіцель-парушальнік, які карыстаўся чужой машынай, не маючы правоў кіравання, “падбіў”… патрульную машыну ДАI.
АУСТ
Складзена 73 адміністрацыйныя пратаколы, у тым ліку на 5 пасажыраў, знятых з паяздоў за неадэкватныя паводзіны. Затрымана 3 асобы, якія знаходзі-ліся ў вышуку. Узбуджана крымінальная справа па факце крадзяжу маёмасці ў пасажыра.
Падчас правядзення аперацыі “Мак” ліквідавана плантацыя дзікарослых канопляў. Знішчана каля 2 кг наркаўтрымліваючай расліны.
Медвыцвярэзнік
Дастаўлены 31 чалавек, пакінута для працверажэння 23 мужчыны і 2 жанчыны. “Эвакуацыю” перапіўшых грамадзян з месцаў грамадскага карыстання праводзілі нарады патрульна-паставой службы — 14, АУСТ — 5, супрацоўнікі аддзела Дэпартамента аховы і ўчастковыя інспектары міліцыі — па 3.
РАНС
11 чысла ў адным з масіваў прыватнай забудовы ў Асіповічах згарэў хлеў. З-за шчыльнага размяшчэння пабудоў агонь пагражаў перакінуцца на два суседнія жылыя дамы, аднак пажар удалося свое-часова лакалізаваць. Прычына надзвычайнага здарэння — дзіцячая гульня з агнём.
IАЖіРС
Затрыманы рыбак, якога за паўторную на працягу года незаконную здабычу рыбы чакае крымінальная адказнасць. Выяўлена 3 парушэнні вядзення паляўнічай гаспадаркі.
Надвячоркам 12 чысла цягнік Асіповічы-Градзянка збіў дзве самкі зубра, якія пераходзілі пуці. Жывёліны ва ўзросце 5-8 гадоў загінулі адразу, прычым іх тушы атрымалі настолькі моцныя пашкоджанні, што выкарыстанне далікатэснага зубрынага мяса для харчовай прамысловасці прызнана немагчымым.

Последние новости

Власть

От авиастроения до строительства метро. Лукашенко предложил Свердловской области России развивать сотрудничество

24 февраля 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси увеличен норматив господдержки при строительстве и покупке жилья в городах до 20 тыс. жителей

24 февраля 2025
Читать новость
Профилактика

Детство – сказка, но с каким концом?

24 февраля 2025
Читать новость
Общество

В Осиповичах проверяют систему оповещения

24 февраля 2025
Читать новость
Культура

Даведаліся, што у вёсцы Астроўкі Асіповіцкага раёна жыў Рыгор Шамак, выдатны музыкант-віртуоз, больш таго – уладальнік вялікіх і рознабаковых ведаў у галіне аутэнтычнага цымбальнага мастацтва.

24 февраля 2025
Читать новость
Армия

Осиповчанин Никита Солодовник полтора года назад стал профессиональным военным

23 февраля 2025
Читать новость

Рекомендуем