О дошколятах и их воспитателе…

О дошколятах и их воспитателе…

Дашкольнае выхаванне

Усё пачынаецца з…

У кожнай рэчы і з’явы ў нашым жыцці ёсць пачатак. Навальніца пачынаецца з раскацістага ўдару грому і яркай маланкі, магутная рака нараджаецца з невялікай крынічкі, а праца педагога становіцца ўрадлівай глебай, з якой вырастае Чалавек. Выхавальнікаў дашкольнай адукацыі можна лічыць сейбітамі, бо менавіта яны першыя закладваюць у розум дзіця веды, а ў душу — добрыя маральныя якасці.

Пра выбар прафесіі, яе складанасці, смяшынкі і важнасць творчага падыходу расказала выхавальнік ясляў-дзіцячага сада “Бярозка” вёскі Ручэй Наталля Павініч.

— Мне заўсёды падабалася размаўляць, гуляць з дзецьмі. Да таго ж ёсць малодшая сястрычка, з якой сістэматычна займалася. І вось гэта пачуцце, калі маленькі чалавек засвойвае веды і потым імі карыстаецца, — неверагоднае. Таму, калі паўстала пытанне выбару прафесіі, ніякага сумнення не было. Яшчэ быў адзін цікавы выпадак. Аднойчы мы сабраліся з сяброўкамі і напісалі адна адной лісты-пажаданні пра будучую прафесію. Паклалі ўсё ў канверты, каб адкрыць роўна праз дзесяць гадоў. І вось калі я адкрыла свой канверт, там было пажаданне: “Быць добрым выхавальнікам, працаваць з дзецьмі”. Нават староннія назіральнікі заўважалі педагагічныя здольнасці. Аднак пасля заканчэння вучылішча доўга працаваць у садку не давялося. Лёс павярнуўся так, што дванаццаць гадоў аддала службе ў арміі, але пасля вярнулася: цягнула назад, да дзяцей.

— Сённяшнія дашкаляты — якія яны?

— Дзеці ў любыя часы дзеці. Мэтанакіраваныя, цікаўныя, арыгінальныя. Хлапчукі не могуць быць не хуліганістымі, дзяўчынкі — летуценніцы. Безумоўна, прагрэс адбіўся і на выхаванцах. Зараз адусюль льецца інфармацыя, і важна направіць дзіцячую ўвагу ў правільны бок, самой быць на хвалі. Таму і заняткі ў групе імкнуся будаваць незвычайна, цікава.

Вы працуеце ў старшай групе, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі рыхтуюцца да паступлення ў школу. Як яны рэагуюць на будучае змяненне свайго статуса?

— Дзеці ў школу хочуць усе і ставяцца да паступлення ў першы клас вельмі сур’ёзна, але вось перамена месца, калектыву, дарослага чалавека, які будзе побач, іх пужае. Таму настройваю, што ўсё застанецца практычна тым жа, толькі заняткі будуць называцца ўрокамі, а выхавальнік — настаўнікам. Праводзяцца і тэматычныя бацькоўскія сходы. Да пачатку пандэміі мерапрыемства праходзіла ў гульнёвай форме. Я прапаноўвала мамам і татам памяняцца месцамі з іх дзецьмі, давала тэсты, заданні. Гэта да-зваляла паглядзець, наколькі яны самі гатовы да школы, бо ад гэтага залежыць адчуванне будучага першакласніка.

Ці прыходзілася станавіцца сведкай смешных, незвычайных момантаў з удзелам выхаванцаў, чуць цікавыя словы?

— Дзеці ўвогуле ўсё падаюць цікава. Аднойчы адзін хлопчык спытаўся: “Наталля Уладзіміраўна, а чаму вы сабе працу не шукаеце?” На адказ, што мая праца — гэта дзеці, ён заявіў: “Не, нармальную ж трэба”. Бывае, што не могуць правільна сфармуляваць слова. На занятках папрасіла ўявіць, што мы ў магазіне кветак, і палічыць, колькі гваздзікоў на палічцы. У адказ — цішыня. І тут хлопчык з першай парты няўпэўнена падняў руку і адказаў: “Восем гваздзей, ці што?” Але самыя цікавыя расповеды атрымліваюцца пасля паездкі ў сталіцу, наведвання тэатраў, музеяў, атракцыёнаў. Тады эмоцыі перапаўняюць, вочы гараць так, што і сам міжволі пачынаеш усміхацца.

Выхаваўчы працэс заўсёды ўключае ў сябе тры бакі: садок альбо школа, дзеці і бацькі. Як можаце ахарактарызаваць сённяшніх мам і тат? Наколькі складана наладжваць кантакт і пазбягаць канфліктаў?

— З улікам даступнасці разнастайнай інфармацыі па педагогіцы бацькі сталі больш патрабавальнымі. Часам яны не ўлічваюць асаблівасці ўстановы і з-за несупадзення чаканняў і рэальнасці ўзнікаюць непаразуменні. Я імкнуся захоўваць у любых сітуацыях спакой і добразычліваць і ставіць сябе на месца бацькоў. Таму работа выхавальніка — гэта крышку дыпламатыя.

— Можаце даць некалькі парад бацькам, якія толькі збіраюцца аддаць сыноўдачок ва ўстанову дашкольнай адукацыі?

— Па-першае, патрэбна супакоіцца. Калі ведзяце дзіцё ў садок, значыць, вы настроены на сепарацыю і давяраеце людзям, якія будуць даглядаць за ім. Па-другое, пастарайцеся даць асноўныя навыкі самаабслугоўвання. Выхавальнік, безумоўна, усё пракантралюе, але самастойнасць дадае дзіцяці ўпэўненасць у сабе. Часта прыходзіцца чуць фразу “У садку навучаць”. Навучым, аднак асноўная функцыя педагога дашкольнай адукацыі заключаецца ў замацаванні і развіцці ведаў,  атрыманых дома. І самае галоўнае — заўжды захоў-ваць унутраны спакой. Дзіця ж усё адчувае. Пачатковы перыяд таму і называецца адаптацыяй, бо да новых умоў прывыкаюць двое: матуля і дзіця.

— Калі б вы пісалі кнігу ад імя выхавацеля дзіцячага садка, пра што б яна была?

— Гэта была б добрая кніга пра выхаванцаў, велікадушнасць і любоў. Бо побач з малымі нібы перараджаешся і разумееш, што насамрэч значыць любіць.

Последние новости

Власть

Лукашенко: Беларусь очень хочет активизировать сотрудничество с Эфиопией

29 июля 2025
Читать новость
Афиша

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

29 июля 2025
Читать новость
Общество

И вновь турслет! Спартакиада работающей молодежи Осиповичского района прошла 25-26 июля

29 июля 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый мужчина при выгуле на улице бьет свою собаку. Как это остановить?” Отвечает участковый инспектор милиции

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 21 по 17 июля

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Ураджай-2025. Жніво ў лічбах

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем