В Осиповичском районе 32 фермерских хозяйства

В Осиповичском районе 32 фермерских хозяйства

Свая справа

Усюды патрэбен гаспадар

У раёне налічваецца 32 фермерскія гаспадаркі. Адна з самых эфектыўных — “АграАўтаНова”

Асноўныя культуры, якія тут вырошчваюцца, — пшаніца, рапс і цукровыя буракі. Пра іх і не толькі ішла гутарка з кіраўніком СФГ Генадзем Вішняковым.

— Амаль за паўтара дзясятка гадоў існавання агульная плошча палёўАграАўтаНовы” значна пашырылася і зараз складае амаль 800 гектараў. Як размяркоўваеце зямлю?

— На пшаніцу было адведзена 300 гектараў. Яна і парадавала: больш за 50 цэнтнераў з гектара сёлета ўрадзілі палеткі. 180 гектараў было пад буракамі і 150 — пад рапсам. Дарэчы, апошняя культура зараз самая рэнтабельная, сярэдняя ўраджайнасць склала больш за 30 цэнтнераў з гектара. Таксама выро-шчваем ячмень. У гэтым сезоне паспрабавалі сланечнік. Засеялі ім 100 гектараў. Пра ўраджай гаварыць пакуль рана, але, гледзячы на змены клімату, лічу, што гэта культура можа ў нас прыжыцца, да таго ж і попыт на яе вялікі. Яшчэ больш за 3 тысячы гектараў зямлі апрацоўваем у Пухавіцкім раёне.

— Караняплоды з палёў СФГ “АграАўтаНова” на буракапрыёмны пункт прыбылі адны з першых?

— Але гэта не значыць, што ўраджай вялікі. На жаль, летняя суша не спрыяла вырошчванню гэтай культуры. Самыя рэкордныя ў маёй практыцы былі апошнія два гады. Тады сярэдняя ўраджайнасць дасягала 800 цэнтнераў з гектара. Зараз жа гэта лічба паменшылася амаль удвая. Сабралі звыш 7 тысяч тон караняплодаў (даныя на 6 кастрычніка — аўт.). Цукрыстасць добрая — 16,5%.

— Чаго не хапае, каб рэалізаваць ідэі?

— Плошчаў. Пакуль менавіта гэта стрымлівае далейшае развіццё гаспадаркі. Сёння працуе дружны, стабільны калектыў, дзе кожны імкнецца рабіць і зарабляць. Добрае тэхнічнае забеспячэнне: больш за 50 адзінак. У гэтым годзе набыў квадракоптар. Прымяняем яго для распылення хімічных прэпаратаў там, дзе немэтазгодна выкарыстоўваць наземную тэхніку. Насенне не толькі закупляем, але і вырошчваем уласнае. Увогуле, за шмат гадоў практыкі сабраўся добры арсенал ведаў і вопыту.

Акрамя тэхнікі, значную ролю ў дасягненні добрых вынікаў складаюць рабочыя рукі.

— Менавіта так і адбываецца. Таму імкнуся забяспечыць сваім людзям годныя і камфортныя ўмовы работы. Так, арганізаваны падвоз работнікаў да месца працы, гарачае харчаванне на палях. Канечне, гэта не вельмі выгадна, калі падлічыць расход паліва, бо палеткі далёка раскіданы адзін ад другога, але справа таго каштуе. Некаторым дапамог рашыць жыллёвую праблему. Дарэчы, людзі працуюць круглы год і, вядома, атрымліваюць заробак своечасова. Канечне, раслінаводства — справа сезонная, але на падрыхтоўку тэхнікі таксама патрэбен час. Калектыў невялікі — 12 чалавек, сярэдні ўзрост — 30-33 гады. Кожны задзейнічаны на сваім участку. На ўборцы збожжа заўсёды Валянцін Адашэўскі, Уладзімір Кур’яновіч, Іван і Мікалай Зянько. Буракі капаюць браты Дзмітрый і Усцін Козелы. На сяўбе азімай пшаніцы зараз шчыруюць Аляксандр Дабравольскі, Вячаслаў Сімановіч і Віктар Курыльчык.

— Што параіце тым, хто хоча займацца фермерствам?

Некалькі разоў добра падумаць. Раслінаводства — гэта тая галіна вытворчасці, дзе здабытак не прыходзіць хутка. Адразу патрэбны вялікія фінансавыя ўкладанні. Зарабіць абаротныя сродкі, каб своечасова набыць насенне, удабрэнні, запчасткі для абсталявання і іншае. Вялікую ролю іграюць і кадры. Тут і прафесійная падрыхтоўка, забеспячэнне заробкам, жыллём. Справа напружаная, сезонная, адгэтуль і нераўнамернае размеркаванне нагрузкі. Зноў жа, мае месца цяжкасць па вылучэнні зямлі для апра-цоўкі. Вось і атрымліваецца, што вый-  дзеш у плюс толькі праз некалькі гадоў.

Справы на палях кіпяць. Над сланечнікам кружыць квадракоптар, апрацоўвае культуру для яе хутчэйшага выспявання, цукровыя буракі капаюць круглыя суткі, бо трэба паспець да маразоў, у разгары сяўба пшаніцы… Работы аграрыям хапае ў любую пару года.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость