Двор Раисы Пилатович с Деревцов Осиповичского района напоминает поляну сказок

Двор Раисы Пилатович с Деревцов Осиповичского района напоминает поляну сказок

Захапленне

Калі дзівосы побач

Быццам бы і невялікая па памеры сядзіба, а столькі дзівосаў змяшчае. Тут і нейкія зайчыкі-качкі-сабачкі; і сажалка з фантанам, да якой выйшла напіцца вады чапля; і мядзведзь, што прыпыніўся з кошыкам каля пня, нібы ў чаканні Машы. Калёскі, гружаныя чыгунамі, збанамі і іншым хатнім пажыткам, быццам бы прыпыніліся па дарозе на кірмаш. І наогул кожная зона аформлена так, што застаўляе задумацца. Напрыклад, хто жыве ў дзвюх шпакоўнях, што прымайстраваны проста на зямлі і ахоўваюцца жывым катом, або аб чым папярэджваюць нейкія дзівосныя дарожныя знакі, а яшчэ — для чаго тут месціцца выразаная з ліста ДВП рэклама гандлёвага аб’екта “Макдональдс”. Пра апошнюю, дарэчы, даведаліся: летам для бабуліных унукаў і праўнукаў тут устройваюць міні-кафэ са сваімі пачастункамі. Побач абсталявана і дзіцячая пляцоўка — батут, арэлі, футбольныя вароты. Нядзіўна, што малыя пры любой магчымасці ляцяць да бабулі, у яе чароўную краіну, дзе ўсё прасякнута любоўю, мае сваю душу і настрой.

Сцяна сенцаў дэкарыравана жывымі кветкамі, а са скрыні для захоўвання газавых балонаў ласкава ўсміхаецца сонейка. Нават Баба Яга тут здаецца не зладзейкай, а гарэзай.

Але найбольш здзівіла калекцыя прылад працы і прадметаў хатняга ўжытку беларусаў. Звычайныя рэчы, якія зараз не знахо-дзяць прымянення. Жорны і маслабойка, каса і граблі, дзежка і калаўрот, начоўкі і самавар. Мноства ліхтароў ды чайнікаў розных гадоў, бідоны ды бутлі, ручная піла, што ў народзе празвалі “Дружбай”, нейкія іншыя прыстасаванні. Арганічна выглядаюць побач снапы ды пляцень. Зяць Мікалай хоча стварыць у сядзібе сапраўдны музей мінуўшчыны, для гэтага плануе пабудаваць асобны домік.

Нават зараз, калі прырода адыходзіць да сну, а дочкі Алена і Тамара пры-бралі многія матуліны ландшафтныя аб’екты, сядзіба выглядае незвычайна. Летам жа і наогул тут прыгажосць!

Чацвярых дзяцей самастойна выгадавала Раіса Іванаўна, усё жыццё аддана працавала — у калгасе, на чыгунцы і дома. Дачакалася ўнукаў-праўнукаў. А яны стварылі бабулі казку, каб хоць зараз яна магла адпачыць, парадавацца жыццю і пацешыцца новымі інсталяцыямі.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость