Отделение почтовой связи для жителей татарки не просто почта…

Отделение почтовой связи для жителей татарки не просто почта…

Да Сусветнага дня пошты

Важная работа

Аддзяленне паштовай сувязі для жыхароў рабочага пасёлка Татарка гэта не толькі пошта, ашчадная каса і сродак зносін, але і ўніверсальны магазін, бо ў населеным пункце ёсць толькі дзве прадуктовыя крамы рознай формы ўласнасці, а вось астатнія групы тавараў набыць няма дзе. Таму пошта закрывае гэту нішу. Тут можна купіць канцтавары, мыючыя сродкі, пасцельныя прыналежнасці, шкарпэткі, посуд і многае іншае. Нават з дастаўкай дадому.

І ўсё ж асноўны аб’ём паслуг, якія прадастаўляюцца аддзяленнем сувязі, — паштовыя. Прымаюцца і выдаюцца грашовыя пераводы, ажыццяўляецца аплата камунальных паслуг, прадаюцца канверты, маркі і паштоўкі, выплачваюцца пенсіі. Вядзецца падпіска на газеты і часопісы. “АК”, “СБ”, “Сельская газета”, “7 дней”, “Знамя юности”, “Гаспадыня”, “Сваты” ў прыярытэце жыхароў Татаркі. Ахвотна чытаюць яны і “Народны доктар”, іншыя часопісы на медыцынскую тэматыку. Бліжэйшы банкамат знаходзіцца ў райцэнтры, таму зняць грошы з карткі таксама можна толькі на пошце.

— Заказныя пісьмы адпраўляем рэдка: разы 3-4 у месяц, — расказвае начальнік аддзялення Аксана Пінчук. — Зараз ім на змену прыйшлі электронныя паведамленні. Затое стараемся ўкараняць новыя паслугі. Адна з іхпасылкі з аплачанай перасылкай, якія адразу сталі карыстацца попытам.

Падключылі аўтаматызаваную сістэму інфармацыі, з дапамогай якой можна атрымаць вельмі многа карысных звестак. Нядаўна нашы паштальёны Ала Джулай і Галіна Барсукова атрымалі спецыяльныя ўстройствы апаратнапраграмнага комплексуМабільны паштальён”, што дазваляе павысіць якасць абслугоўвання, наблізіць паслугі спажыўцам і зрабіць іх больш даступнымі ў рэжыме анлайн. Нашы работнікі могуць абслужыць пасялкоўцаў і жыхароў Брадзішча і Засялечча дома або на вуліцы, каб не парушаць эпідрэжым. Разлічыцца можна як наяўнымі грашыма, так і банкаўскай карткай.

А яшчэ актыўна прапаноўваем паслугі інтэрнэтмагазінаБелпошта”.

Пазнаёміўшыся з каталогамі гэтай крамы, пераканаліся, што набыць там можна практычна ўсё: ад адзення і абутку да буйной электратэхнікі. І насельніцтва выкарыстоўвае гэту магчымасць. На пошце і зараз у наяўнасці дываны розных памераў, сувеніры, цацкі. На пошце заказваюць веласіпеды і мэблю, а яшчэ прадукты харчавання. Дарэчы, усё ў асноўным беларускіх вытворцаў.

Аксана Мікалаеўна заўсёды ўлічвае сезонныя па-трэбы пакупнікоў. Напрыклад, вясной папулярнасцю карыстаецца насенне агародных культур; напярэдадні свят — тэматычныя падарункі; улетку, калі часта заходзяць турысты, — сувенірная прадукцыя, карткі з выявамі мясцовых славутасцей, магніты. І гэтак круглы год.

У Татарцы Аксану Пінчук ведае кожны, бо паслугамі пошты карыстаюцца ўсе. Начальнік аддзялення сувязі задаволена: гэта ж добра, што яе работа патрэбная.

Последние новости

Спорт и туризм

«Дикий трейл-2025» прошел в Осиповичском районе

4 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможность в разы нарастить товарооборот Беларуси с Индией

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Льготные кредиты на жилье: кто может получить и куда обращаться

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Самый молодой инженер-конструктор Осиповичского завода транспортного машиностроения рассказал о своей работе

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Хотите улучшить организацию работы общественного транспорта в области?

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 4 ноября: кому стоит быть внимательнее с деньгами и обещаниями

4 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем