Немного об осиповичской мини-ТЭЦ

Немного об осиповичской мини-ТЭЦ

Энергетыка

Агонь, батарэі!

Асіповіцкая міні-ЦЭЦ філіяла Бабруйскіх цеплавых сетак РУП “Магілёўэнерга” пачала ацяпляльны сезон без здарэнняў і эксцэсаў

Міні-ЦЭЦ займаецца выпрацоўкай цяпла і электраэнергіі. Цеплавая ў вы- глядзе гарачай вады і пары пастаўляецца прадпрыемствам і камунальным службам. ЦЭЦ абагравае паўночную частку горада: прадпрыемствы, шматпавярхоўкі і прыватны сектар атрымліваюць цяпло дзякуючы ўзгодненай працы калектыву з 132 чалавек.

У міжацяпляльны перыяд ЦЭЦ цалкам выкарыстоўвае мясцовыя віды паліва, функцыянуюць два катлы, якія працуюць на паліўных трэсках. Акрамя гэтага, у асенне-зімовы перыяд да ацяпляльнага працэсу падключаюцца 3 газавыя вадагрэйныя катлы. На выпадак перабояў з пастаўкамі прыроднага газу захоўваецца рэзервовы запас мазуту, які здольны забяспечыць работу прадпрыемства як мінімум на два тыдні. Аднак да выкарыстання мазуту, па словах намесніка начальніка міні-ЦЭЦ па эксплуатацыі Сяргея Сладзікава, не звярталіся з 2014 года.

Падчас ацяпляльнага сезона ў суткі тут расходуецца больш за 150 тон мясцовага паліва. Сярод пастаўшчыкоў — індывідуальныя прадпрымальнікі і дзяржаўныя дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы. Аднак асноўны пастаўшчык — доследны лясгас. Выкарыстоўваецца і паліва ўласнай перапрацоўкі.

Шмат увагі надаецца энергазберажэнню. Сумесна з абласным камітэтам па энергаэфектыўнасці распрацаваны план, які няўхільна выконваецца. Асноўныя тэхналагічныя працэсы ўжо даўно аўтаматызаваны. Ручная праца прысутнічае пры рамонтных работах.

“Кожны год выконваецца рамонт і рэканструкцыя электратэхнічнага абсталявання, цеплавых сетак. Так, напрыклад, сёлета было заменена 920 метраў аднатрубнай выканаўчай сістэмы. У гэтым годзе ацяпляльны сезон пачаўся 20 верасня, хоць звычайна цяпло ў дамы пачынае паступаць з 15 кастрычніка. Умовы на-двор’я не засталі нас знянацку, усё прайшло без здарэнняў і эксцэсаў, мы спакойна ўключылі сістэму і цяпер проста забяспечваем яе адладжаную працу”, — адзначае Сяргей Сладзікаў.

Последние новости

Профилактика

Новые штрафы за нарушение правил пересечения железнодорожных путей

11 июня 2026
Читать новость
Профилактика

Спрашивали — отвечаем: что грозит за купание в запрещенном месте?

11 июня 2026
Читать новость
Происшествия

Нетрезвые водители, нарушения перевозки детей и трагедия в Птушичах: сводка происшествий за неделю

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Раслінны дэкор у гарадской прасторы

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 июня для всех знаков Зодиака

11 июня 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем