У осиповчан Алы, Анастасии и Виктории Лихачовых общая не только фамилия, но и профессия

У осиповчан Алы, Анастасии и Виктории Лихачовых общая не только фамилия, но и профессия

Першае правіла — любоў да дзяцей

Алена НАДЗЕЯВЕЦ.

e.nadeevec@gzt-akray.by

Прафесія настаўніка заўсёды была і застаецца адной з самых важных і паважаных ва ўсіх народаў. Ні адзін чалавек не змог бы стаць асобай, дасягнуць тых ці іншых вышынь без педагогаў. Гэта не проста прафесія, гэта — стан душы. У той жа час — адна з самых цяжкіх сцежак, якая патрабуе поўнай аддачы справе.

Часта дзеці настаўнікаў, бачачы самаадданую працу бацькоў, кажуць, што нізавошта не пойдуць па іх слядах. Але ў сям’і Алы Ліхачовай усё наадварот.

Ала Алегаўна, яе нявестка Вікторыя і ўнучка Анастасія ўпэўнена крочаць па адным, педагагічным, шляху. Агульны стаж на траіх складае 71 год. У кожнай ёсць свае правілы і прынцыпы, але адно адзінае і галоўнае, якое стаіць на першым месцы, — любоў да дзяцей. Без гэтага нельга быць добрым настаўнікам. Не атрымаецца поспеху і без любві да свайго прадмета. На думку Ліхачовых, сапраўдны педагог павінен быць тактоўным, справядлівым, узорам для выхаванцаў.

Анастасія — малады спецыяліст, вучыць дзяцей французскай і англійскай мовам. Аддача і цікавасць вучняў асаблівым чынам матывуюць кожны дзень бегчы на працу. Акрамя адміністрацыйнай работы, Вікторыя выкладае матэматыку ў пятых класах. А Ала Алегаўна, як старэйшы настаўнік, заўсёды гатовая прыйсці на дапамогу, даць параду і падзяліцца сакрэтамі педагагічнага майстэрства.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем