На территории Осиповичского района пройдет оперативно-профилактическое мероприятие «Арсенал»

На территории Осиповичского района пройдет оперативно-профилактическое мероприятие «Арсенал»

Прафілактыка

Незаконнай зброі — не!

З 4 па 8 кастрычніка на тэрыторыі раёна будзе праводзіцца спецыяльнае комплекснае аператыўна-прафілактычнае мерапрыемства «Арсенал»

Захоўванне любой незарэгістраванай зброі з’яўляецца незаконным і ў залежнасці ад катэгорыі зброі падлягае адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці: за захоўванне незарэгістраванай агнястрэльнай гладкаствольнай паляўнічай зброі або боепрыпасаў да яе прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 30 базавых велічынь; баявой або паляўнічай зброі з наразным ствалом альбо боепрыпасаў да яе, а таксама выбуховых прылад і рэчываў, у тым ліку пораху, — крымінальная адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 7 гадоў.

Незаконныя выраб, набыццё, перадача ў валоданне, збыт, захоўванне, перавозка, перасылка або нашэнне агнястрэльнай зброі (акрамя паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі), боепрыпасаў (акрамя боепрыпасаў да паляўнiчай агнястрэльнай гладкаствольнай зброi), выбуховых рэчываў і прылад, або нашэнне састаўных частак або кампанентаў агнястрэльнай зброі (акрамя састаўных частак і кампанентаў паляўнiчай агнястрэльнай гладкаствольнай зброi), або незаконныя выраб або збыт асноўных частак выбуховых прылад у адпаведнасці з арт. 295 КК краіны караюцца папраўчымі работамі тэрмінам да 2 гадоў, або арыштам, ці абмежаваннем волі на тэрмін да 5 гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да 7 гадоў са штрафам або без штрафу.

Згодна з заканадаўствам уся незаконна захоўваемая зброя і іншыя забароненыя прадметы падлягаюць здачы ў органы ўнутраных спраў. Важна памятаць, што

ў адпаведнасці з заўвагай да арт. 295 КК асобы, якія добраахвотна здалі зброю, боепрыпасы, выбуховыя рэчывы і прылады, вызваляюцца ад крымінальнай адказнасці.

Паважаныя землякі! Інфармацыю аб парадку здачы такіх прадметаў або фактах іх захоўвання і месцазнаходжання можна атрымаць і паведаміць па тэл. 102, 50-783, 51-890.

Сяргей Налівайка,

начальнік ААПП РАУС.

Последние новости

Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дополнительное образование в Осиповичах: актуальный список кружков для детей

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем