В Осиповичах прошла учеба органов территориального самоуправления

В Осиповичах прошла учеба органов территориального самоуправления

Саветы за работай

Грамадскасць у дзеянні

Старшыня райсавета дэпутатаў Сяргей Сувееў правёў вучобу органаў тэрытарыяльнага мясцовага самакіравання. На абмеркаванне раённых актывістаў выносіліся пытанні эфектыўнасці правядзення вакцынацыі ў рэгіёне і ролі добраахвотных дружын і іншых грамадскіх фарміраванняў у прафілактыцы законнасці і правапарадку.

Галоўны санітарны ўрач раёна Кацярына Мукалава канстатавала: рост захворваемасці на каранавірусную інфекцыю працягваецца. У сувязі з гэтым медыкі актывізавалі санасветработу з арганізацыямі і насельніцтвам. Кіраўнікам адпраўлены рэкамендацыі і інфармацыйныя пісьмы, праводзяцца сустрэчы з працоўнымі калектывамі.

Шмат увагі надаецца вакцынацыі. Імунізацыю прайшлі 94,6% медработнікаў, 84,6% работнікаў устаноў адукацыі; прышчапіліся 60,8% работнікаў, занятых у сацыяльнай сферы; гандлі і грамадскім харчаванні — 58,5%, транспарце — 30,3%, ва ўстановах культуры і спорту — 33,1%.

У рамках правядзення дзярж-нагляду было выяўлена шмат парушэнняў. Напрыклад, на аб’ектах гандлю не заўсёды выконваецца масачны рэжым як персаналам, так і наведвальнікамі, уборкі з выкарыстаннем дэзсродкаў праводзяцца нерэгулярна. Падобныя парушэнні адзначаліся на аб’ектах Глускага райста, ЗАТ “Дабраном”, ПГУП “Прусакоў”, у індывідуальных прадпрымальнікаў Суравец В.М., Істомінай Т.В. і г.д. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягваліся кіраўнікі 7 устаноў адукацыі.

На асобым кантролі знахо-дзіцца выкананне суб’ектамі мерапрыемстваў па правядзенні дэз-інфекцыі ў грамадскім транспарце. Сёлета сістэматычныя парушэнні назіраліся ў аўтобусах аўтапарка № 19. Узмоцнены кантроль за аб’ектамі, якія прадастаўляюць гасцінічныя паслугі. У полі зроку проціэпідэмічныя мерапрыемствы на прамысловых аб’ектах розных форм уласнасці, дзе асноўныя парушэнні — адсутнасць уваходнага кантролю, а таксама ненашэнне масак, непрымяненне дэзсродкаў.

За студзень-верасень скла-дзена 46 пратаколаў, прыпынена дзейнасць 32 аб’ектаў для правядзення мыйкі і дэзапрацоўкі абсталявання і памяшканняў. У адрас кіраўнікоў накіравана 127 рэкамендацый і прадпісанняў.

Адзначана, што ў правядзенні інфармацыйнай работы з насельніцтвам па пытанні прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі неабходна прыняць удзел і грамадскім актывістам, якія хутчэй змогуць дайсці да кожнага земляка.

Па выніках за прайшоўшы перыяд года на тэрыторыі раёна адзначаецца зніжэнне ўзроўню злачыннасці з 98,7 на 90,2 выпадкаў на 10 тысяч насельніцтва, адзначыў начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Сяргей Налівайка. Пры гэтым колькасць злачынстваў, здзейсненых групай асоб, паменшылася на 40%. Значна паменела злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку, але на тэрыторыі Татаркаўскага, Дараганаўскага, Карытненскага, Аўтазавадскога, Ясенскага і Паркавага адміністрацыйных участкаў іх колькасць наадварот узрасла.

Назіраецца значны рост злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій, большая частка якіх — крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі. Прычына іх у нізкім узроўні інфармаванасці насельніцтва пра інтэрнэт-махляроў, а таксама меры асабістай бяспекі.

Прадстаўнік праваахоўных органаў адзначыў, што немалаважную ролю ў стабілізацыі крымінагеннай абстаноўкі іграюць добраахвотныя дружыны. У раёне іх дзейнічае 32: 16 у горадзе, 5 на аб’ектах чыгункі, 11 на тэрыторыі сельсаветаў. 235 чалавек дапамагаюць міліцыі сачыць за грамадскім парадкам. Дружыны Асіповіцкага вытворчага ўчастка КХП, вагоннага дэпо і Лапіцкага сельсавета могуць служыць прыкладам для іншых.

Нагледзячы на тое што колькасць злачынстваў, здзейсненых у стане алкагольнага ап’янення, а таксама злачынстваў у сферы сямейна-бытавых адносін знізілася, прафілактыка застаецца прыярытэтнай у рабоце мясцовай улады. Члены органаў грамадскага самакіравання могуць і павінны садзейнічаць захаванню грамадскага парадку, чым акажуць дапамогу ўсім.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость