В Беларуси отпраздновали День письменности

В Беларуси отпраздновали День письменности

Дзень беларускага пісьменства

Свята прайшло — уражанні засталіся

Сёлета сталіцай беларускага пісьменства стаў старажытны горад Капыль. Па традыцыі свята праходзіць у першыя вераснёўскія выхадныя. На падобных мерапрыемствах была ўжо неаднойчы. Запрашалі мяне ад Саюза пісьменнікаў Беларусі і на гэты раз. Пытанне, ехаць ці не ехаць, вырашыў званок дырэктара гісторыка-краязнаўчага музея Антаніны Сцяпанавай:

— Лёлечка, а вы не жадаеце наведаць Капыль?

— Зразумела, жадаю! Толькі нязручна дабірацца.

Аказваецца, гэта неўгамонная жанчына заказала мікрааўтобус. І вось мы, дваццаць чалавек, у прыўзнятым настроі стартуем ад плошчы Леніна. І ехалі ўсяго гадзіны паўтары.

Капыль сустрэў нас дужа ветліва. Хоць ісці было далекавата, але паабапал усёй дарогі прыгожа абсталяваныя гандлёвыя рады з рознымі прысмакамі. Тут вам і каўбасы, рулеты, садавіна, агародніна, чаі, халва, арэхі і шмат іншага. Гралі музыкі. А якія добразычлівыя людзі! Кожны запрашаў па-спрабаваць, прадэгуставаць сваю прадукцыю. Але ж мы спяшаліся на галоўную пляцоўку, дзе і адбылося адкрыццё свята.

І вось з заміраннем сэрца слухаем ансамбль “Дразды”, які спявае пра тое, што не прадаецца бацькоўская хата. Што ў ёй наша шчасце і свята. Да слёз… Слухаем Анатоля Ярмоленку, оперных спевакоў, Аляксандра Саладуху. Дарэчы, Саша распавядаў, што гэта радзіма яго маці. Потым адбылося ўзнагароджванне паэтаў і пісьменнікаў за лепшыя творы. Зноў канцэрт. І вось мы, трошкі падсілкаваўшыся, праходзім ганаровую алею пісьменнікаў. Робім фотаздымкі на памяць. І ў выдатным настроі, якому нават надвор’е спрыяла, дадому.

Хочацца ад сябе і ад усёй нашай зборнай, але дружнай кампаніі падзякаваць Антаніне Францаўне за ініцыятыву і магчымасць наведаць свята з камфортам. На такіх неабыякавых людзях, мабыць, і трымаецца свет!

Лёля Багдановіч,

член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем