Осиповчанка Екатерина Остроух набрала 100 баллов на ЦТ

Осиповчанка Екатерина Остроух набрала 100 баллов на ЦТ

Ведай нашых!

І100 тны вынік

Выпускніца Ліпенскага ВПК Кацярына Астраух набрала 100 балаў на ЦТ па біялогіі, 98 — па хіміі і 91 — па рускай мове

Сёлета дзяўчына атрымала дзве важкія ўзнагароды: залаты медаль і пасведчанне аб здачы ЦТ на вышэйшы бал. Гэта і стала нагодай для сустрэчы і размовы.

— Куды паступіла з такім добрым вынікам?

— У медыцынскі на стаматолага. Жаданне быць урачом узнікла прыкладна ў 8 класе. Менавіта тады і стала рабіць упор на біялогію і хімію. А ў 10-м пачала спрабаваць сябе на рэпетыцыйным тэсціраванні, паўтарала матэрыял па прадметах, якія збіралася здаваць, але без асаблівага плана і не з такім намаганнем, як потым у 11-м. У асноўным займалася сама, але ў выпускным прыбегла да дапамогі рэпетытара па хіміі; некаторыя тэмы па біялогіі хацелася пра-працаваць больш дэталёва, таму таксама брала некалькі ўрокаў у рэпетытара. Рускую мову адолела сама. Прайшла два двухмесячныя анлайн-курсы па хіміі і ўсе тры этапы РТ. Увогуле, зараз ёсць мноства магчымасцей палепшыць і сістэматызаваць веды, сфарміраваць уменне пераключацца з адной тэмы на іншую і хуткасць прымання рашэння. Падчас рыхтавання па заалогіі і батанікі мне часам сустракаліся незнаёмыя жывёлы і расліны. Каб іх запомніць, шукала выявы ў інтэрнэце.

— Ці не крыўдна, што па хіміі не дабрала ўсяго 2 балы?

— Не вельмі. Гэта даволі складаны прадмет, да таго ж адзіная памылка, якую дапусціла, была ў пытанні пра актанавы лік бензіну. Раней пытанні на гэтую тэму ў ЦТ я не сустракала, таму мабыць і не надала патрэбнай увагі ёй пры падрыхтоўцы. Дарэчы, я задаволена 98 баламі па хіміі, бо гэта значна больш, чым набрала на трэцім этапе РТ. А калі выйшла з аўдыторыі пасля біялогіі, то была ўпэўнена, што ўсе заданні рашыла правільна. Нават радавалася, што не будзе памылак. Хоць да гэтага трохі хвалявалася. Атрымаўшы вынікі па трох экзаменах, выдыхнула. Зараз можна адпачыць ад заняткаў і займацца сваімі любімымі справамі: чытаць, маляваць, іграць на гітары, сустракацца з сябрамі. Канечне, падчас падрыхтоўкі рабіла перапынкі на адпачынак, але гэта не тое.

— Чаму менавіта стаматолаг?

— Пытанне адначасова і лёгкае, і цяжкае (смяецца). Медыцына падабалася з дзяцінства. Помню, як любіла лячыць “раненых” у двары. Усе разбітыя каленкі былі пад маёй апекай. Неяк глядзела серыял пра медыкаў, пасля якога ўпэўнілася ў тым, што жадаю быць урачом. У 11 класе яшчэ выбірала паміж хімфакам БДУ і стаматалагічным факультэтам. Але на першым больш увагі надаецца хіміі, а мне хацелася спалучыць дзве навукі: хімію і біялогію. На стаматалагічным яны даволі моцна пераплятаюцца. Да таго ж быць стаматолагам — значыць, дарыць людзям прыгожыя ўсмешкі, аказваць хуткую дапамогу і адразу бачыць вынік сваёй працы.

— Летась “раёнка” друкавала праведзенае табой апытанне, дзе ты цікавілася, як набраць вышэйшы бал на ЦТ. Зараз сама можаш даць будучым выпускнікам слушныя парады наконт падрыхтоўкі.

— Так. У гэтай справе галоўнае — атрымліваць асалоду ад заняткаў, ад таго, што больш глыбока вывучаеш тое ці іншае пытанне. Магчыма, знаходзіць новыя спосабы запамінання інфармацыі. Напрыклад, я ўсюды развешвала “нагадайкі”, прыдумляла розныя асацыяцыі, рабіла прыгожыя канспекты і малюнкі, шукала цікавыя факты. Канечне, гэта вялікая нагрузка на выпускніка, таму трэба рабіць перапынкі паміж заняткаў, мозгу неабходна недзе чэрпаць энергію для работы. Абавязкова рашаць пробныя тэсты. Трэба сказаць, што на РТ хвалявалася значна больш, чым на ЦТ, ды і на апошнім было ціха і спакойна, сама абстаноўка садзейнічала мысленню. Вельмі ўдзячная педагогам маёй школы і рэпетытару за іх дапамогу і падтрымку. Добра, калі побач тыя, да каго заўсёды можна звярнуцца за адказам і тлумачэннем. А вось залогам поспеху на ЦТ лічу тры складнікі: спакой, уважлівасць і ўдачу, бо заданні розныя, і не ведаеш дакладна, якія нюансы яны закрануць.

* * *

— Па-першае, залог поспеху Каці ў яе руплівай працы, — расказвае дырэктар  установы адукацыі і настаўнік хіміі Жанна Курыльчык. Яна таленавітая ва ўсім: цудоўна малюе, спявае, сама асвоіла ігру на гітары, танцуе. Падругое, бацькі. Іх зацікаўленасць, матывацыя і дапамога вельмі многа значаць для дзіцяці. І, канечне, значны ўклад унеслі настаўнікі. Марына Андрыенка (руская мова) рыхтавала яе да алімпіяд і ЦТ, а Рыта Смірнова (біялогія) давала шмат матэрыялу ў даступнай форме. Для мяне гэты клас унікальны, бо ён профільны. Чатыры ўрокі хіміі і факультатывы дазваляюць лепей падрыхтаваць школьніка да паступлення. На базавым узроўні такога аб’ёму ведаў не атрымаеш. Да таго ж мы з Кацяй былі пастаянна на сувязі, абмяркоўвалі розныя тэмы. Таксама абстаноўка ў калектыве, калі хварэем за кожнага выпускніка, надае адчуванне агульнай падтрымкі. Вынікамі ЦТ я была расчулена да слёз. Хочацца пажадаць Кацярыне і надалей поспехаў і высокіх дасягненняў у жыцці.

Таксама цёпла адгукаецца аб сваёй вучаніцы настаўнік біялогіі Рыта Смірнова:

Ведаю Кацю не так даўно, бо вучыла яе толькі апошнія два гады. Але за гэты час убачыла яе працавітасць, адказнасць, уважлівасць. У 10 класе яна ўжо добра ведала, чаго хоча ў жыцці, і мэтанакіравана ішла ў выбраным напрамку. Вялікая малайчына, заўсёды цікавілася ўсім, што не ведае ці не разумее. Дасканала вывучала кожнае пытанне, калі якоенебудзь слова не разумее, то абавязкова высвятляе яго значэнне. Дарэчы, не баіцца дыскутаваць. Вельмі добра, калі ўмееш і хочаш разважаць. Яе праца дала плён, хай і далей так будзе.

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость