Коратка аб розным

Коратка аб розным

timthumb
У ЛАКАМАТЫЎНЫМ ДЭПО летась былі ўнесены 4 рацыяналізатарскія прапановы, эканамічны эфект ад якіх склаў 9 мільёнаў рублёў. Дзве з іх належаць слесару кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі Уладзіміру Засімовічу. Першае вынайдзенае ім прыстасаванне служыць для вымярэння кантактнай пружыны на ўпорную пласціну хуткамераў пры СЛ-2М. Другое — для зняцця напружання пружыны заводнага барабана гадзіннікавага механізму таго ж хуткамера. Не адстаюць ад асіповіцкіх калег і бабруйчане: яны вынайшлі прыстасаванне для замены шатунных укладышаў.
РАБОТНIКАМI ЦЭНТРАЛЬНАЙ РАЁННАЙ БIБЛIЯТЭКI распрацаваны праект “Ведаем нашых землякоў”. Нядаўна падрыхтаваны другі выпуск дайджэста, дзе сабраны матэрыял пра ўраджэнцаў Асіповіччыны, якія дасягнулі значных поспехаў у працоўнай дзейнасці.
ЯК ПАВЕДАМIЛI Ў РАЙЦГЭ, за студзень-май на Асіповіччыне зарэгістравана 32 выпадкі вострай кішэчнай інфекцыі — на 33,4% больш, чым за аналагічны перыяд 2012 года. Пад’ёму захворвання ВКI, якіх, дарэчы, у апошнія гады рэгіструецца значна менш, спрыяе ротавірусная інфекцыя — 75% ад усіх зарэгістраваных выпадкаў.
ПАВIЛЬЁН № 1 КАМБIНАТА ГРАМАДСКАГА ХАРЧАВАННЯ, які размешчаны на чыгуначным вакзале, штодня прадае каля 2 тысяч розных кулінарных вырабаў. Асаблівым попытам карыстаюцца піцы, чабурэкі, смажанкі, піражкі. Усяго дзённая выручка ад продажу апетытнага тавару складае звыш 5 мільёнаў рублёў.
ЛIПЕНСКI СЕЛЬСАВЕТ падрыхтаваў неабходную дакументацыю для перадачы пустуючых зямель, якія знаходзяцца на яго тэрыторыі, філіялу “Белшына-агра” ААТ “Белшына”. Дарэчы, за апошнія 3 гады гаспадарцы адышло звыш 65 гектараў угоддзяў, якія не выкарыстоўваліся вяскоўцамі ў асабістых мэтах. Лясгас таксама ўзбагаціўся 6 гектарамі вольных сялянскіх плошчаў.

Последние новости

Общество

Как в ОАО «ВязовницаАгро» поддерживают коллективный дух: от автопробегов до «Властелина села»

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Синоптики предупреждают: на неделе в Беларуси похолодает до -17

16 февраля 2026
Читать новость
Профилактика

Как минимизировать риски для жизни и здоровья в период неустойчивых погодных условий

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

У сяброўстве з друкаваным словам

16 февраля 2026
Читать новость
Производство

Рентген для цистерн и ультразвук для швов. Репортаж из лаборатории неразрушающего контроля Осиповичского завода транспортного машиностроения

16 февраля 2026
Читать новость
Профилактика

В Осиповичском районе проходит Неделя нулевого травматизма

16 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем