Пад засенню Ясеня

Пад засенню Ясеня

Прытулак у Ясені на некалькі месяцаў стаў часовым месцам прапіскі дзясятка дзяцей, пакуль вырашаецца іх далейшы жыццёвы шлях

Іна Заскевіч.

i.zaskevich@gzt-akray.by

Зараз дзеці рыхтуюцца да новага навучальнага года. Разам з бацькамі выбіраюць у магазінах новую форму, перакладаюць на палічках стосікі сшыткаў, атрымоўваюць у бібліятэцы падручнікі. Але, на жаль, не ўсіх рабят збіраюць у школу тата і мама. Адбываецца гэта па самых розных прычынах…

Гэтыя дзесяцёра хлопчыкаў і дзяўчынак ад 3 да 16 гадоў жывуць цяпер у Ясенскім сацыяльным прытулку. Так распарадзіўся лёс. Яшчэ чацвёра пастаяльцаў установы адукацыі знаходзяцца на патранатным выхаванні.

Як жа праходзіць летні аздараўленчы перыяд у гэтай не зусім звычайнай установе адукацыі? Даведаліся пра гэта, пабываўшы ў Ясені.

— Летам мы аддаём перавагу адпачынку на свежым паветры, — расказвае выхавальнік Ксенія Мішэева, якая часова выконвае абавязкі намесніка дырэктара па асноўнай дзейнасці-загадчыка прытулку. — Сваімі сіламі праводзім спартыўна-забаўляльныя мерапрыемствы, гульні з вадой, дні здароўя. З дашкольнікамі ў гульнёвай форме паўтараем пройдзены матэрыял, сочым, каб школьнікі ўзялі ў бібліятэцы рэкамендаваныя настаўнікамі кнігі і прачыталі іх.

У сувязі з проціэпідэмічнымі мерамі наведванні ўстановы пабочнымі асобамі абмежаваны. Не ходзім і мы ў грамадскія месцы.

І вось аздараўленчы перыяд блізіцца да завяршэння. Двое нашых выхаванцаў на базе 9 класаў паступілі ў Асіповіцкі каледж, яшчэ адзін едзе вучыцца ў Бабруйск. 3 1 верасня іх законнымі прадстаўнікамі стануць установы адукацыі, дзе яны будуць набываць прафесію, хлопцы адразу атрымаюць месцы ў студэнцкіх інтэрнатах. Астатнія дзеці ідуць у школу або асвойваюць праграму дашкольнай адукацыі на базе прытулку адпаведна са сваім узростам.

Безумоўна, хочацца, каб на першай лінейцы нашы хлопчыкі і дзяўчынкі выглядалі не горш за іншых. Канцтавары і школьную форму розных памераў набываем з дапамогай грамадскіх арганізацый, дабрачынных акцый. Цяпер такая акцыя праводзіцца Глускім райста ў краме “Прамтавары”. Кожны жадаючы можа прыняць удзел і дапамагчы ў падрыхтоўцы да школы нашых рабят.

Склад выхаванцаў у прытулку пастаянна мяняецца. Гэта месца часовага знаходжання, пакуль органы апекі вырашаюць пытанне аб далейшым пражыванні дзіцяці. Безумоўна, трапляюць сюды хлопчыкі і дзяўчынкі з няпростым лёсам. Адразу цяжка ідуць на кантакт, не хочуць наладжваць стасункі з іншымі дзецьмі і дарослымі. На працягу знаходжання ў прытулку з кожным працуе псіхолаг. Адметна, што дадому не кожны просіцца, некаторым — дык і некуды…

Стаць трывала на ногі, набыць упэўненасць у сабе, паверыць людзям, навучыцца зносінам з іншымі і пераканацца, што свет не такі ўжо і жорсткі, і, калі вельмі захацець, ён павернецца і светлым бокам — усё гэта належыць засвоіць у далейшым кожнаму выхаванцу прытулка. І ад таго, як іх прымуць у гэтай установе, ці змогуць зразумець і працягнуць рукі, часта залежыць далейшы лёс гэтых яршыстых і насцярожаных, але добразычлівых і няўрымслівых рабят.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость