Прайшло чарговае пасяджэнне райвыканкама

Прайшло чарговае пасяджэнне райвыканкама

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

19 чэрвеня ў чарговым пасяджэнні райвыканкама начальніка ўпраўлення аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміра Шрубава і суддзі гаспадарчага суда Магілёўскай вобласці Наталлі Кавалевіч выпадковым ніяк не назавеш: разам з іншымі на парадак дня былі вынесены пытанні “Аб стане медыцынскага абслугоўвання насельніцтва ў раёне, выкананні дзяржаўных праграм па ўмацаванні здароўя грамадзян” і “Аб стане законнасці ў сферы эканамічных адносін суб’ектаў гаспадарання Асіповіцкага раёна”.
Справаздачу па першаму з іх зрабіў галоўны ўрач цэнтральнай райбальніцы Яўген Цхаўрэбаў, і пытанняў да яго з боку старшыні райвыканкама Пятра Шукаловіча і другіх хапала: праблем з медабслугоўваннем землякоў яшчэ хапае. Хаця ў цэлым робіцца шмат чаго, каб гэта хвалюючая кожнага чалавека галіна пастаянна рухалася наперад.
Сёння, напрыклад, для аказання стацыянарнай меддапамогі насельніцтву разгорнута 385 ложкаў, з іх 30 — для медыка-сацыяльнай. Амбулаторна-паліклінічная дапамога ў раёне арганізавана па тэрытарыяльна-ўчастковаму прынцыпу, і сумарная магутнасць такіх устаноў складае 1.480 наведванняў у змену. У цэнтральнай райбальніцы функцыянуе 58 ложкаў дзённага знаходжання, у тым ліку ў райпаліклініцы — 28.
Аналіз выканання планавых паказчыкаў тэрытарыяльнай праграмы дзяржгарантый па меддапамозе землякам за 2012 год сведчыць, што аб’ём амбулаторна-паліклінічнай дапамогі (колькасць наведванняў урачоў і ўрачамі на даму) выкананы на 134,5%.
Удзельная вага дзіцячага насельніцтва ў агульнай колькасці ў нас складае 18%, пажылога (старэй за 60 гадоў) — 24,6%, пенсіённага ўзросту — 35,7%. У наяўнасці тэндэнцыя росту гэтай катэгорыі, што патрабуе прыняцця неабходных мер па захаванні і ўмацаванні здароўя людзей, павышэнні нараджальнасці.
На рэалізацыю адпаведных праграм летась было прадугледжана і асвоена 144,8 млн. руб. — 4% ад запланаваных расходаў на год; сёлетняя лічба на гэтыя мэты — 105,8 мільёна. У 2012 годзе ледзь не на 3,3 млрд. руб набыта неабходнага медабсталявання і г.д.
Канечне, шмат увагі было надзелена і праблемным момантам: забеспячэнню рэгіёна кваліфікаванымі ўрачамі, будаўніцтву новага корпуса бальніцы, арганізацыі прафарыентацыйнай работы са школьнікамі і іншым. Сваё бачанне развіцця медыцынскай галіны на Магілёўшчыне ў цэлым і ў нашым раёне ў прыватнасці данёс прысутным Уладзімір Шрубаў.
Па другому пытанню карысную інфармацыю зрабіла суддзя гаспадарчага суда. Iстотных праблем у акрэсленых для размовы межах у асіпаўчан няма, падкрэсліла Наталля Кавалевіч, але ўвагу на новыя тэндэнцыі ў эканамічнай сферы, якія зараз паўсюдна назіраюцца — прыватызацыі, пераразмеркаванні долей у акцыях і г.д., — і мясцовай уладзе, і наогул суб’ектам гаспадарання звярнуць трэба абавязкова.
Па гэтых і іншых пытаннях былі прыняты адпаведныя рашэнні.

Последние новости

Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Пра вопыт, давер, дапамогу

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Куда деть строительный мусор

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

46 гадоў працуе ў ПМК № 95 “Вадбуд” Сяргей Русачкоў

25 апреля 2026
Читать новость