Эканоміка малога горада

Эканоміка малога горада

timthumb

11 чэрвеня Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні па пытаннях развіцця прамысловага комплексу і рэалізацыі беларускай прадукцыі адзначыў, што дзяржавай створаны ўмовы для паспяховай работы ўсіх сектараў эканомікі і патрабаваў ад кіраўнікоў прадпрыемстваў засяродзіць увагу на павышэнні якасці выпускаемай прадукцыі.
“Якасць — пытанне нумар адзін! Калі гэтай якасці няма — гэта падобна злачынству!” — падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. Зыходзячы з агучанай пастаноўкі пытання, “раёнка” паспрабавала разабрацца, які ўзровень якасці даступны сёння айчыннай індустрыі. Узялі за прыклад ААТ “Асіповіцкі завод аўтаагрэгатаў” па некалькіх прычынах. ААТ “АЗАА” на сёння самы буйны работадаўца Асіповіччыны, таму ад якасці яго работы ў цэлым залежыць даход — якасць жыцця! — значнай часткі землякоў. Да таго ж, менавіта на гэтым прадпрыемстве ёсць цэлая каманда спецыялістаў, якія нядрэнна разбіраюцца ва ўсіх аспектах праблем, звязаных з сэнсам тэрміну “якасць выпускаемай прадукцыі”. Узначальвае гэтую каманду намеснік дырэктара па якасці Міхаіл Парахня.
Для пачатку, Міхаіл Пятровіч, давайце паспрабуем разабрацца, што ўяўляе сабой паказчык “якасць прадукцыі” з пункту гледжання вытворчасці і колькі якасці патрэбна для прадукцыі АЗАА?
— Якасць — гэта здольнасць тавару альбо паслугі адпавядаць па-трабаванням спажыўца. Асноўны спажывец нашай прадукцыі — ААТ “МАЗ”, і ў плане якасці яго патрабаванні да камплектуючых сёння дастаткова жорсткія: на 1 мільён адзінак пастаўляемых вырабаў павінна быць не болей 50 дэфект-ных. Наш завод забяспечвае ўзгаданы ўзровень дэфектнасці прадукцыі ў многім дзякуючы своечасовай сертыфікацыі па міжнародных стандартах СТБ ISО-9001, СТБ ISО-14001, СТБ-18001, СТБ ISO/TS-16949. Падкрэслю: своечасовай, бо стварэнне дзейснай сістэмы кіравання якасцю прадукцыі — толькі першы крок на доўгім шляху. Каб паспяхова рушыць далей, трэба забяспечваць прадпрыемства сучасным абсталяваннем і дабівацца змен у псіхалогіі работнікаў.
Мадэрнізацыя вытворчасці і псіхалогія чалавека: якая паміж імі сувязь і як кожны з гэтых фактараў уплывае на спажывецкія паказчыкі выпускаемай заводам прадукцыі?
— Якасць прадукцыі закладваецца яшчэ пры праектаванні, і яе ўзровень уяўляе сабой свайго роду кампраміс паміж жаданнем атрымаць найлепшы вынік і панесці найменшыя вытворчыя страты. Таму ў дачыненні да гатовага вырабу правільней казаць не “якасць”, а “суадносіны якасць/кошт”. Чым больш аптымальнай будзе ўзгаданая прапорцыя, тым больш запатрабаваным — выраб.
Відавочна, чым навей і дасканалей абсталяванне, тым прасцей дасягнуць патрэбнага ўзроўню якасці. Сёння тэхнічнае забеспячэнне АЗАА ў цэлым нельга назваць сучасным, але адразу замяніць усе састарэлыя станкі і вытворчыя лініі на новыя немагчыма: у завода на такі маштабны праект проста не хапае сродкаў. Таму асноўныя інвестыцыі канцэнтруюцца на ключавых накірунках. Найперш — пераход ад шкапластыкаў на сучасны матэрыял “тэлен” у выпуску дэталей кабін і мадэрнізацыя абсталявання для вытворчасці вырабаў з пенаполіўрэтанаў. Гэтыя камплектуючыя вызначаюць вонкавы выгляд гатовых МАЗаў, і, такім чынам, іх якасць уплывае на імідж прадукцыі айчыннага аўтапрама.
Але якое б ні было абсталяванне, працуе на ім канкрэтны чалавек, і вельмі многае залежыць ад яго ўзроўню кваліфікацыі ды адносін да працы. Не сакрэт, што сёння наша прадпрыемства, як і многія іншыя, адчувае дэфіцыт высокакваліфікаваных спецыялістаў рабочых прафесій. Да таго ж далёка не ўсе работнікі маюць жаданне павышаць узровень сваёй кампетэнтнасці. Iсну-ючая на заводзе сістэма кіравання якасцю ў працэсе вытворчасці дазваляе ў значнай ступені нейтралізаваць уплыў узгаданых абмежаванняў: у 2009 годзе страты ад браку складалі 0,09 працэнта ад сабекошту, сёння зменшыліся да 0,01 працэнта. Дасягнуты паказчык можна лічыць добрым, але цалкам пазбавіцца ад выпуску няякаснай прадукцыі перашка-джае існуючая яшчэ з савецкіх часоў сістэма здзельна-прэміяльнай аплаты працы. Праблема вось у чым: пры ёй рабочы на ўзроўні падсвядомасці арыентаваны на выпуск максімальнай колькасці вырабаў пры прымальным узроўні якасці. Ва ўсіх жа эканамічна развітых краінах, акрамя некаторых пастсавецкіх, рабочыя ў прамысловасці атрымліваюць заробак за адпрацаваны час. Натуральна, даведзеную на рабочы дзень норму перавыконваць няма сэнсу, таму прыярытэтам становіцца менавіта дасягненне найвышэйшай якасці кожнага з вырабаў.
Пераход на іншую сістэму аплаты працы — справа вельмі складаная і, чаго хаваць, балючая ў сацыяльным сэнсе, таму хутчэй за ўсё ён будзе магчымы толькі тады, калі грамадства ўсвядоміць, што пагадзінная аплата і высокая тэхналагічная дысцыпліна — істотныя фактары павышэння канкурэнтаздольнасці айчыннай прадукцыі на знешніх рынках.
Прынамсі, пра канкурэнцыю. З кім і на якіх рынках сёння здольна “змагацца на роўных” прадукцыя “МАЗа”?
— За апошнія 8-10 гадоў зроблены значны рывок у замацаванні ў шэрагу рэгіёнаў Еўропы і Азіі. Грузавыя аўтамабілі і аўтобусы прадаюцца на Украіне, у Польшчы, Літве, Венгрыі, Румыніі. Наладжваецца зборка з машынкамплектаў у Азербай-джане, Таджыкістане і некаторых іншых краінах.
Тым не менш, асноўны вектар імпарту застаецца нязменным — Расійская Федэрацыя. Нашы машыны там добра ведаюць, і, што істотна, яны арганічна дапаўняюць мясцовых вытворцаў аналагічнай прадукцыі. Напрыклад, у ААТ “КамАЗ” атрымліваюцца добрыя самазвалы, але ў сегменце магістральных аўтамабіляў расійскія аналагі адчувальна саступаюць па асноўных параметрах беларускім машынам. А гэта, на мой погляд, якраз і ёсць аб’ектыўная ацэнка існуючага ўзроўню якасці прадукцыі вытворчага аб’яднання “БелаўтаМАЗ” у цэлым і Асіповіцкага завода аўтаагрэгатаў у прыватнасці.
Гутарыў
Дзмітрый САЎРЫЦКI.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 2 июля для всех знаков зодиака

2 июля 2025
Читать новость
Общество

Что важно знать в сезон сбора ягод и грибов? Разъясняет Министерство по налогам и сборам

1 июля 2025
Читать новость
Общество

График отключения горячей воды в Осиповичах

1 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о гибридной войне против Беларуси: на любые агрессивные выпады готовы дать самый жесткий ответ

1 июля 2025
Читать новость
Общество

Программа мероприятий, посвящённых Дню Независимости Республики Беларусь. Осиповичи, 3 июля 2025

1 июля 2025
Читать новость
Общество

Напоминаем о местах отдыха у воды на территории Осиповичского района, где запрещено купание

1 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем