Святкаваць, дык талакой!

Святкаваць, дык талакой!

Калі ў мінулую суботу не ўсе жыхары Радуціч зразумелі, што за вясёлы шум лунаў над іх паселішчам, то спяшаемся паведаміць: гэта насельнікі адной з тутэйшых вуліц дружна ладзілі свята. І называлася яно “Сябрына на Садовай”…

Адчувалася, што жыхары домаўладанняў усе як адзін загадзя рыхтаваліся да падзеі. Вялікая святочная брама на ўвахо-дзе запрашала на свята суседзяў, усё ззяла чысцінёй і дагледжанасцю. Каля аднаго з дамоў з’явіліся лавы для гледачоў. Яны прызначаліся для ганаровых гасцей — жыхароў сталага ўзросту, а маладзейшым давялося стаяць побач. Але на такую нязручнасць ніхто асабліва не звяртаў увагі. Усе з цікавасцю пазіралі на супрацьлеглы бок, дзе каля ўвахода ў гараж была падрыхтавана імправізаваная сцэна…

У звароце да прысутных старшыня сельскага Савета дэпутатаў Тамара Валадзько шчыра павіншавала насельнікаў Садовай са святам іх вуліцы, выказала словы ўдзячнасці кожнаму асобна і ўсім разам за добраўпарадкаванне сваіх дамоў і падворкаў, за іх плённую працу на карысць роднага краю.

Ініцыятарамі фэсту сталі Радуціцкі селькам і жыхары вуліцы Садовай, а ідэйным натхняльнікам і арганізатарам — загадчык мясцовага клуба Наталля Мельнік. Таму працяглымі дружнымі воплескамі падтрымалі прысутныя ўзнагароду — Падзяку Магілёўскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў, якую па даручэнні старшыні раённага Савета дэпутатаў Сяргея Сувеева ўручыла Наталлі Аляксееўне кіраўнік мясцовай улады.

Кульмінацыяй падзеі стала ўрачыстая і ў той жа час дасціпная цырымонія шанавання. Ніводзін жыхар Садовай не застаўся ў той дзень без падарунка, дыплома ці граматы — за самыя розныя дасягненні, асабістыя якасці альбо прымеркаваныя да нейкай нагоды. Заахвочваліся спрыт і талент, юбілейныя даты, захапленні… Сярод намінантаў былі і заўзятары традыцыйных для багатай прыроднымі дарамі Дараганаўшчыны заняткаў — рыбалоўства, палявання, збору чарніц…

І, канечне, не абышлося без меладычных і заліхвацкіх песень, гумарэсак ды сцэнак. Яны гучалі як у выкананні саміх жыхароў вуліцы, мясцовых самадзейных артыстаў — вакальнай групы “Весялухі”, так і гасцей з Вязаўніцкага Дома культуры Жанны Ліхадзіеўскай і Алега Матусевіча.

…Той дзень выдаўся дажджлівым, але гэта зусім не перашко-дзіла сябрам-суседзям пачаставацца юшкай, адведаць сапраўднага плову, майстар-клас па прыгатаванні якога правёў адзін з гасцей свята, забыць аб штодзённых клопатах, ды ў поўнай меры атрымаць асалоду ад прыемна праведзенага часу.

Хрысціна Клімава.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем